weather 22° Маладзечна
weather 22° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 22° Ашмяны
weather 24° Валожын
weather 22° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.2898
1 долар 1.9706
100 рас.руб. 3.1632
16.06.2015 11:59 ,

ДЮСШ-4 і “Забудова-Буд” прайгралі. Ачко набрала толькі “Вілія”

Архіў. Момант матча "СМІаўтатранс"-"Вілія".

Каманды з рэгіёна ў шостым туры чэмпіянату вобласці па футболе гулялі ў гасцях 14 чэрвеня. Адзінае ачко прывезла толькі “Вілія”.

ДЮСШ-4 з Маладзечна сустракаліся ФК “Старыя Дарогі” і прайграла 0:4. “Забудова-Буд” зноў мінімальна саступіла. На гэты раз 1:2 “Беразіно”. Гол у чысцінцаў забіў Драздовіч.

Маладзечанцы ідуць сёмымі. “Забудова-Буд” – 12-й.

“Вілія” ўпусціла перамогу ў Нясвіжы

“Вілія” з Вілейкі ў гасцях сустракалася з ФК “Нясвіж”. Віляйчане два разы вялі ў матчы, аднак сапернік кожны раз зраўніваў лік. Апошні раз – за пару хвілін да канца матчу. У віляйчан галы забілі Арцём Ермакоў і Віктар Сяліцкі

“Вілія” пакуль выступае найлепш з камандаў рэгіёна. Ідзе на чацвёртым месцы. Прычым, ад першага яе аддзяляе толькі адно ачко. А камандам, што ідуць другімі і трэцімі, саступае толькі па розніцы мячоў.

“Вілія” – адзіная каманда ў чэмпіянаце, якая за шэсць тураў ні разу не прайграла (тры выйгрышы і тры нічыі). Ды і прапусціла толькі пяць мячоў – такім вынікам могуць пахваліцца яшчэ дзве каманды.

– Даўно так добра мы не стартавалі, – кажа прадстаўнік “Віліі” Алег Гулевіч. – Кожны год у нас адна задача напачатку сезону – захаваць футбол у Вілейцы. Рады, што пакуль гэта атрымліваецца зрабіць добра. Ёсць вынік, і гульня ёсць свая. Стараемся больш ад абароны згуляць, прапускаем мала. У камандзе хапае новых гульцоў. Напачатку яны падстройваліся пад каманду, але паступова сыгрываемся. І моладзь свая вілейская падцягваецца, той жа Ваеводаў.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце