weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 23° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 23° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
16.06.2015 14:45 ,

Намеснік кіраўніка Мінскай вобласці пра страйк у Маладзечне: надзвычайнай сітуацыі няма

Цэх завода.

8 і 9 чэрвеня рабочыя заводу металаканструкцый у Маладзечне адмовіліся выходзіць на працу, пакуль ім не заплацяць грошы за май. Праз некалькі дзён заробак ім далі, у гэтыя ж дні завод наведаў старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён Шапіра.

Разам з Шапірам у Маладзечна ездзіў і яго намеснік Аляксандр Турчын. У каментары парталу tut.by ён паведаміў, што нічога надзвычайнага ў сітуацыі, якая склалася на прадпрыемстве, ён не ўбачыў.

 “Я на гэтым прадпрыемстве быў не першы раз. Надзвычайнай сітуацыі я не бачыў. Паўтару, сёння трэба проста напружвацца ў працы, шукаць заказы і плаціць людзям зарплату. Іншых варыянтаў няма. Схема простая, як на любым прадпрыемстве, – сказаў Турчын. – Сітуацыя складаная ва ўсіх. Зарплату трэба зарабляць. Таму задача кіраўніцтва — шукаць заказы, выйграваць тэндэры і, адпаведна, выконваць свае прамыя службовыя абавязкі”.

 Пры гэтым, Турчын распавёў, што беларускіх будаўнікоў і інвестараў папрасілі звярнуць увагу на маладзечанскі завод.

 “Але гэта не значыць, што яны павінны ў абавязковым парадку гэта рабіць, — падкрэсліў чыноўнік. МЗМК павінен канкурыраваць і па цане, і па якасці, і па абавязацельствах па выкананні заказаў”.

Рабочыя Маладзечанскага завода металаканструкцый: На завод возім абедаць свае сем’і

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце