weather 4° Маладзечна
weather 4° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 4° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 4° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
16.06.2015 11:18 ,

Вяскоўцы сабралі грошы і ўсталявалі мемарыяльны помнік у Новай Гуце

Фота: забяспечана Дзянісам Канецкім..

У суботу, 13 чэрвеня, адкрылі мемарыяльную дошку ў памяць аб загінулых жыхарах  вёскі Новая Гута.

Адкрывалі памятную  дошку старэйшыя жыхары вёскі: Ванда Уладзіміраўна Масальская, Алена Уладзіміраўна Завадская, Елізавета Станіславаўна Мікуліч.

На  вясковым сходзе было вырашана ўсталяваць з нагоды 70-годдзя вызвалення вайны памятную дошку жыхарам Новый Гуты, якія загінулі ад 1939 да 1945 года.  Вельмі хутка змаглі сабраць грошы на выраб дошкі і яе ўсталяванне.

Адказнасць за падрыхтоўку ўзяў на сябе актыўны мясцовы жыхар Алесь Раткевіч.

Знайшліся аднадумцы і неабыякавыя да нашай гісторыі людзі, якія дапамаглі Алесю Раткевічу ў гэтай справе. Сярод іх старшыня Хаценчыцкага сельсавета Святлана  Валовік. Прымалі ўдзел ва ўсталяванні вяскоўцы, Аляксандр Жалянгоўскі з Радашкавічаў, мінчук Мікалай Несцярэнка.

Фота забяспечана Дзянісам Канецкім.

Фота забяспечана Дзянісам Канецкім.

Пліта зробленая на сабраныя сродкі вяскоўцаў. Яе вырабіў майстра з Маладзечна Генадзь Шурпік. Абрамленне да яе выканаў Беларускі саюз сувораўцаў і кадэтаў пад кіраўніцтвам намесніка старшыні саюза, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта кафедры БДУ Максіма Місько.

Усталявалі пліту на пні спілаванай трохсотгадовай дзікай грушы. Гэты пень жывы, дае парасткі, на наступны год будзе ўвесь у зелені.

Арганізатары выказваюць удзячнасць усім аднадумцам, якія дапамаглі фізічна і матэрыяльна.

Жыхары Новай Гуты сабралі грошы на мемарыял для аднавяскоўцаў, якія не выжылі ў вайну

Фота забяспечана Дзянісам Канецкім.

Фота забяспечана Дзянісам Канецкім.

Фота забяспечана Дзянісам Канецкім.

Фота забяспечана Дзянісам Канецкім.

Фота забяспечана Дзянісам Канецкім.

Фота забяспечана Дзянісам Канецкім.

Фота забяспечана Дзянісам Канецкім.

Фота забяспечана Дзянісам Канецкім.

Фота забяспечана Дзянісам Канецкім.

Фота забяспечана Дзянісам Канецкім.

Фота забяспечана Дзянісам Канецкім.

Фота забяспечана Дзянісам Канецкім.

Фота забяспечана Дзянісам Канецкім.

Фота забяспечана Дзянісам Канецкім.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце