weather 24° Маладзечна
weather 24° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 24° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 24° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
16.06.2015 10:59 ,

Выстава ўнікальных машын, конкурс нацыянальнай кухні і іншае чакаюць удзельнікаў свята на Астравеччыне

На Астравеччыне пройдзе раённае свята, прысвечанае Дню моладзі.

27 чэрвеня ў Астраўцы і Гервятах адбудзецца раённае свята, прысвечанае Дню моладзі і адкрыццю тыдня культуры. 

Урачыстасць пачнецца ў Астраўцы а 11 гадзіне і будзе доўжыцца да гадзіны дня. Падчас адкрыцця выступяць лепшыя эстрадныя выканаўцы Астравеччыны.

Гандлёвыя рады, атракцыён “Горка” будуць працаваць у лесапаркавай зоне ад адкрыцця свята і да трох гадзін дня. Да дзесяці вечара ў лесапаркавай зоне можна будзе пагуляць у пейнтбол.

Праграма свята ў Астраўцы

13:00 – 14:00. Гульнявая праграма з роставымі лялькамі (амфітэатр лесапаркавай зоны).

11:00 – 14:00. На стадыёне лесапаркавай зоны пройдзе парад і выстава ўнікальных машын і матацыклаў, а таксама спартыўныя спаборніцтвы. У лесапаркавай зоне будзе плэнер-конкурс графіці.

14:00 – 15:00. Танцавальная праграма (амфітэатр лесапаркавай зоны).

11:00 – 15:00. У амфітэатры лесапаркавай зоны будзе выстава-конкурс аб’ёмных фігур з паветраных шароў. У фае кінаканцэртнай залы “Астравец” можна будзе паглядзець фотавыставу.

20:00 – 21:30. Канцэрт гурта “Цягні-штурхай”.

22:00 – 04:00. Дыскатэка “White night” з удзелам ды-джэя з Гродна (танцавальная зала “Галактыка”).

Праграма свята ў Гервятах

Урачыстасць у Гервятах пачнецца ў тры гадзіны дня і будзе доўжыцца да паловы восьмай.

15:00 – 18:00. Экскурсія па касцёле, падчас якой можна будзе паслухаць арганную музыку.

16:00 – 17:00. Канцэрт мастацкай самадзейнасці народных творчых калектываў раёна.

17:00 – 19:00. Раённы фестываль-конкурс народнай песні і танца “Святочны карагод” сярод працоўных калектываў раёна (адкрытая пляцоўка ў Гервятах).

15:00 – 19:00. Раённы конкурс нацыянальнай кухні сярод сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў.

16:00 – 19:30. Горад майстроў (адкрытая пляцоўка ў Гервятах).

15:00 – 19:30. Выстава работ літоўскай мастачкі Бірутэ Куцкайтэ (Дом культуры ў Гервятах).

19:00 – 19:30. Падвядзенне вынікаў конкурсу, узнагароджанне пераможцаў (адкрытая пляцоўка ў Гервятах).

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце