weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
17.06.2015 19:34 ,

На Маладзечаншчыне і Вілейшчыне забаранілі наведваць лясы (+карта па краіне)

Рашэнне прынятае ў сувязі з сухім і гарачым надвор’ем.

Забарона на наведванне лясоў з-за сухога надвор’я дзейнічае ўжо ў 90 раёнах краіны. Гэта 76% ад агульнай колькасці раёнаў краіны.

Зусім забаронена наведваць лясы ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Уведзена забарона ў 15 раёнах Мінскай вобласці, сярод іх лясы на Маладзечаншчыне і Вілейшчыне.

Рашэнне прынятае ў сувязі з сухім і гарачым надвор’ем і высокай ступенню пажарнай небяспекі. Дзейнічае поўная забарона на наведванне лясоў (за выключэннем вытворчай і гаспадарчай неабходнасці).

У Міністэрстве лясной гаспадаркі не выключаюць, што да выхадных абмежаванні ўвядуць па ўсёй краіне, паведамляе прэс-служба ведамства.

– Мы добра памятаем сітуацыю з пажарамі, якая склалася ў вобласці мінулай восенню. Каб бяда не паўтарылася, прынятыя адпаведныя меры бяспекі, – адзначыў начальнік аддзела аховы, абароны лесу, палявання і паляўнічага турызму Мінскага ДВЛГА Сяргей Сянькевіч.

Чырвоны – забаронена наведваць лясы, жоўты, дзе могуць забараніць у бліжэйшы час. Карта Tut.by.

Чырвоны – забаронена наведваць лясы, жоўты, дзе могуць забараніць у бліжэйшы час. Карта Tut.by.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце