weather 6° Маладзечна
weather 6° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 6° Ашмяны
weather 5° Валожын
weather 6° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4078
1 долар 2.0999
100 рас.руб. 3.215
17.06.2015 11:45 ,

На рынку патаннелі клубніцы, падаражэў мёд (+цэны)

У некаторых павільёнах на клубніцы дзейнічае скідка.

За тыдзень патаннелі клубніцы, маладая бульба, чарэшні, затое падаражэў мёд і алей.

На рынку патаннелі клубніцы. На мінулым тыдні, у сераду, кілаграм клубніц каштаваў 50 тысяч рублёў. Сёння, 17 чэрвеня, за кілаграм просяць 23-25 тысяч рублёў. У некаторых павільёнах на клубніцы дзейнічае скідка. Калі купляеш пяць кілаграмаў ягад, цана за кілаграм – 20 тысяч рублёў. Пяцілітровае вядро дамашніх клубніц – 120-150 тысяч рублёў.

Нязначна, на дзве-тры тысячы, патаннелі чарэшні. Кілаграм іх можна купіць за 40 тысяч рублёў.

З’явіліся суніцы. За невялікі слоічак, каля 200 грамаў, просяць 20 тысяч рублёў.

Маладая бульба патаннела. На мінулым тыдні кілаграм каштаваў 13 тысяч рублёў, сёння – 11900 рублёў.

Падаражэў мёд. Цана ў 55 тысяч рублёў трымалася на яго ад студзеня. Сёння на рынку паўлітровы слоік каштуе 60 тысяч рублёў.

Падаражэў на 500 рублёў алей “Дзіўны”. Адзін літр – 18500 рублёў.

Як змяняюцца цэны на рынку за тыдзень, чытайце ў свежым нумары “Рэгіянальнай газеты” за пятніцу, 19 чэрвеня.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце