weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 5° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4078
1 долар 2.0999
100 рас.руб. 3.215
17.06.2015 12:12 ,

«Смаргонь” прайграла “Смалявічам СТІ”. Фанаты зладзілі перфоманс у памяць пра былога дырэктара “Смаргоні”

"Смаргонь" выйграла 2:0.

Футбольны клуб  “Смаргонь” дома 13 чэрвеня прымаў “Смалявічы СТІ”.

– Гульня выдалася напружанай, – расказвае заўзятар “Смаргоні” Арцём Войтка. – Пасля фолу ў штрафной нашага варатара Радзівона Жука суддзя прызначыў пенальці і выдаліў галкіпера.

Гулец “Смалявічаў СТІ” па-майстэрскі выканаў пенальці. Госці на 58-й хвіліне павялі ў ліку.

Зраўняць лік у меншасці – задача нялёгкая. Тым больш, што праз шэсць хвілін у вароты “Смаргоні” ўляцеў яшчэ адзін гол.

– Нашы футбалісты кінуліся ў атаку. Але пасля зрэзкі абаронцы атрымалі аўтагол у свае вароты. Прайгралі 0:2, – дадае Арцём. – Парадаваў на матчы фан-сектар: было 52 чалавекі. Адзначу перфоманс фанатаў у памяць пра былога дырэктара футбольнага клуба “Смаргонь” Станіслава Вацлававіча Юргеля.

Станіслаў Юргель памёр на мінулым тыдні на 61-м годзе жыцця.

Відэагляд матча з сайта ФК «Смаргонь»

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце