weather -5° Маладзечна
weather -5° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -5° Ашмяны
weather -4° Валожын
weather -5° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4349
1 долар 2.1455
100 рас.руб. 3.261
17.06.2015 15:31 ,

У ліпені па вуліцах Маладзечна пройдзе велаквэст

Велаквэст пачнецца 5 ліпеня.

Ён пачнецца 5 ліпеня ў 11 гадзін дня. Плануюць, што скончыцца ў чатыры дня.

Падчас квэсту удзельнікам будуць прапанаваныя заданні, якія яны будуць выконваць на роварах у межах горада.

Падчас  мерапрыемства ўдзельнікі змогуць праверыць веданне Маладзечна, дазнаюцца цікавыя факты пра горад,  пазнаёмяцца з раварыстамі-аднадумцамі.

Для ўдзелу ў квэсце каманды могуць зарэгістравацца загадзя ў суполцы ў сацыяльных сетках. Пры гэтым трэба паведаміць назву каманды і колькасць удзельнікаў.

Зарэгістравацца можна перад квэстам у турыстычным клубе “Пілігрым”. Рэгістрацыя будзе праходзіць ад 11:00 да 11:27 раніцы.

Дзеці, якім няма 14 год, могуць удзельнічаць разам з бацькамі.

Расклад велаквэста:

11.30-14.30 – велаквэст.

14.30-15.25 – падвядзенне вынікаў.

15.30-16.00 – узнагароджанне пераможцаў.

Тэлефон для даведак: (8029) 53-53-105.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце