weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 15° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 15° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
17.06.2015 10:17 ,

У Вілейцы праходзіць конкурс графіці. Як можна паўдзельнічаць

Конкурс пройдзе ў два этапы.

У Вілейцы пачаўся раённы творчы конкурс графіці на тэму “Мір у нашых  руках”.

У конкурсе можа прыняць удзел моладзь ад 14 да 31 года. Прымаюць калектыўныя і індывідуальныя заяўкі, расказала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вераніка Гайчук.

Конкурс праходзіць у два этапы. Ад 16 па 22 чэрвеня можна падаць эскізы па тэматыцы конкурсу на паперы фармату А4. Прымаюць іх па адрасе:  Вілейка, вуліца Партызанская, 40, будынак райвыканкама, кабінет №13 або №12.

Затым члены журы ацэняць конкурсныя працы і вызначаць лепшых. Адзін з крытэрыяў – адпаведнасць тэме конкурсу (патрыятызм, любоў да Радзімы,  роднага гораду, імкненне да міру, сяброўства і дабра, павага да продкаў, якія падарылі Перамогу,  пазітыўная энергія маладосці).

На другім этапе ў дзень Моладзі, 28 чэрвеня, канкурсанты створаць малюнак на сцяне будынка па вуліцы Камсамольскай. Пераможцаў конкурсу ўзнагародзяць дыпломамі і падарункамі.

Даведкі па тэлефонах (8-01771) 5 60 89, 5 38 49.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце