weather 8° Маладзечна
weather 8° Вілейка
weather 7° Смаргонь
weather 8° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 8° Мядзел
weather 7° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
18.06.2015 10:37 ,

Каляндар: 115 гадоў Кузьму Чорнаму, 110 гадоў Петрусю Броўку

Фота: tourismnews.by.

19 чэрвеня. 50 гадоў назад (1965) выйшла пастанова ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР “Аб стварэнні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”.

1912 год. Нарадзіўся Пятро Бітэль (мяст. Радунь, цяпер Воранаўскі р-н), пісьменнік, паэт, перакладчык, настаўнік, праваслаўны святар. Дэбютаваў у 1929 годзе пад псеўданімам Леанід з-пад Вішнева ў часопісе «Шлях моладзі», дзе публікаваўся і пазней. Аўтар паэм «Замкі і людзі» (1968), «Сказанне пра Апанаса Берасцейскага» (1984). Памёр 18 кастрычніка 1991 у Вішневе Валожынскага раёна.

1924 год. Нарадзіўся Васіль Быкаў, народны пісьменнік Беларусі.

20 чэрвеня. 1948 год. У Вязынцы Маладзечанскага р-на адкрыўся філіял Літаратурнага дома-музея Янкі Купалы.

1964 год. У Мюнхене памёр Пётр Сыч, пісьменнік, публіцыст, вязень савецкіх канцлагераў, журналіст, дзеяч эміграцыі ў Вялікабрытаніі і Германіі. Нарадзіўся ў вёсцы Батурына, што на Вілейшчыне. Аўтар кнігі “Смерць і салаўі” – пра перажытае пад Монтэ Касіна.

10 гадоў назад (2005) памерла Аляксандра Бергман (дзявочае прозвішча Кучкоўская), дзеяч Камуністычнай Партыі Заходняй Беларусі, даследчык гісторыі, вязень савецкіх канцлагераў. Аўтар манаграфій і артыкулаў пра грамадска-палітычных дзеячаў Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд — А. Луцкевіча, Б. Тарашкевіча, У. Самойлу, І. Дварчаніна, Л. Родзевіча, В. Харужую, С. Рак-Міхайлоўскага, іншых. Пішучы пра іх, Аляксандра Бергман шукала ў Беларусі, Літве і Польшчы іх сваякоў, ездзіла да іх, перапісвалася з імі. Нарадзілася 1 мая 1906 года ў Гродне.

21 чэрвеня. 80 гадоў з дня нараджэння (1935) Нінэлі Багуслаўскай, беларускай эстраднай спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі.

22 чэрвеня. Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

65 гадоў назад (1950) у Маладзечне адбыўся суд над удзельнікамі мядзельска-смаргонскага вучнёўскага антысавецкага падполля. Большасць удзельнікаў асуджана да 25 гадоў савецкіх канцлагераў, а кіраўнік групы Расціслаў Лапіцкі — да расстрэлу.

2003 год. Памёр Васіль Быкаў, народны пісьменнік Беларусі. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

24 чэрвеня. 115 гадоў з дня нараджэння Кузьмы Чорнага (сапр. Мікалай Карлавіч Раманоўскі) (1900–1944), беларускага пісьменніка, драматурга, публіцыста.

1777 год. Нарадзіўся Ян Ходзька (мяст. Крывічы, цяпер Мядзельскі р-н), пісьменнік, грамадскі дзеяч, удзельнік паўстання 1830-1831 гадоў.

1812 год. У Беларусь увайшлі войскі Напалеона, пачалася вайна.

125 гадоў з дня нараджэння (1890) Часлава Родзевіча (фальварак Кур’янаўшчына Вілейскага павета, ад 1924 да 1962 – Плешчаніцкага раёна, цяпер Лагойскі), беларускі тэатральны і грамадскі дзеяч. Старэйшы брат Леапольда Родзевіча. Удзельнік Першай беларускай тэатральнай вечарыны ў лютым 1910 у Вільні, уваходзіў у Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні, Першую беларускую трупу І.Буйніцкага.  Прапаў без вестак у 1930-х гадах, пасля высылкі ў Саратаў.

115 гадоў з дня нараджэння (1900) Кузьмы Чорнага, пісьменніка, класіка беларускай літаратуры, публіцыста, вязня савецкіх турмаў.

25 чэрвеня. 110 гадоў з дня нараджэння Петруся Броўкі (1905 – 1980), беларускага паэта, празаіка, грамадскага дзеяча, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, народнага паэта Беларусі. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа за раман “Калі зліваюцца рэкі” (1959), Ленінскай прэміі за кнігу вершаў “А дні ідуць…” (1962), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы за паэму “Заўсёды з Леніным” і за кнігу вершаў “Між чырвоных рабін” (1969), Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за ўдзел у стварэнні Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. Сёння, пэўна, няма чалавека, каб не ведаў яго знакаміты верш “Пахне чабор”.

175 гадоў назад (1840) спыненае дзеянне Статута ВКЛ (1588 г.) у Гарадзенскай, Віленскай і Менскай губернях.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце