weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
18.06.2015 10:37 ,

“Камарова-кола дзён” зноў збярэ майстроў

У Камарове можна пабачыць майстар-класы і набыць вырабы на любы густ.

У вёсцы Камарова на Мядзельшчыне 20 чэрвеня пройдзе традыцыйнае свята “Камарова – кола дзён”.

Збяруцца майстры з Мінскай, Віцебскай і Гродзенскай абласцей. Пачатак свята – у 11.30, паведаміла бухгалтар цэнтра развіцця сельскага прадпрымальніцтва “Камарова” Наталля Нагорная.

На тэрыторыі сядзібна-паркавага комплексу адбудзецца выстава-кірмаш вырабаў народных майстроў, умельцы пакажуць майстар-класы.

Выступяць музычныя калектывы, наладзяць дзіцячыя забавы, спартыўную і гульнявую праграмы. Будуць катаць на конях. Завяршыцца ўсё дыскатэкай і феерверкам.

У суботу на Мядзельшчыне прайшло свята “Камарова – кола дзён” (дададзеныя фота)

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце