weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
18.06.2015 12:49 ,

Забаранілі наведваць лясы на Смаргоншчыне і Астравеччыне

Забаранілі наведваць лясы на Астравеччыне і Смаргоншчыне.

Забаранілі наведваць лясы ў сямі раёнах Гродзеншчыны, сярод іх Астравецкі і Смаргонскі.

Па словах галоўнага ляснічага Гродзенскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Эдуарда Лігера, у чэрвені на Гродзеншчыне было сем лясных пажараў агульнай плошчай  1,7 га. Самае буйное загаранне было ў Смаргонскім раёне –0,6 га.

Рашэнні аб забароне наведваць лясы прынялі ў сувязі з сухім і спякотным надвор’ем і наступленнем трэцяга-чацвертага класа пажарнай небяспекі. Забаронена наведваць лясы, акрамя вытворчай і гаспадарчай неабходнасці.

16 чэрвеня на мяжы з Літвой быў пажар, каб агонь не перакінуўся на нашу тэрыторыю, лясная ахова дзяжурыла на Астравеччыне. У нас загарання ўдалося пазбегнуць.

Паставілі фотапасткі і відэакамеры

Супрацоўнікі лясной аховы Гродзенскага ДЛВА  з пачаткам пажаранебяспечнага перыяду патрулююць лясы ва ўзмоцненым рэжыме. У месцах, якія найбольш наведваюць жыхары вобласці, паставілі відэакамеры і фотапасткі.

Да 1 мая ўзаралі лясныя ўчасткі, асобныя тэрыторыі абгарадзілі шлагбаўмамі, каб туды не ездзілі на машынах.

Галоўны ляснічы адзначыў, што ў 90% выпадкаў пажары ў лесе адбываюцца па віне людзей.

За парушэнне наведваць лясы пагражае адміністрацыйная адказнасць – штраф у памеры да 25 базавых велічынь (да чатырох з паловай мільёнаў).

Калі парушэнне прывяло да знішчэння альбо пашкоджання лесу альбо тарфянікаў, штраф – ад 25 да 50 базавых велічынь (ад чатырох з паловай мільёнаў да дзевяці мільёнаў). За распальванне вогнішчаў у забароненых месцах прадугледжаны штраф да 12 базавых велічынь (да двух мільёнаў 116 тысяч рублёў).

На Маладзечаншчыне і Вілейшчыне забаранілі наведваць лясы (+карта па краіне)

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце