weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
19.06.2015 12:44 ,

На Мядзельшчыне паселяцца нарачанскі кракадзіл і вужыны кароль

Адзін з удзельнікаў конкурсу, Уладзімір Хіхіч, паказвае свае творы на розных святах. Гэта фота зроблена ў Будславе..

Арыгінальныя скульптуры і лавы ствараюць майстры ў курортным пасёлку Нарач (Купа). Тут ад 10 да 19 чэрвеня  праходзіць абласное свята-конкурс майстроў драўлянай манументальнай скульптуры “Сонечная цеплыня дрэва”.

Праводзіцца яно ў 14-ы раз, і за гэты час пагасціла ў розных раёнах Міншчыны. 

Сёлета ўдзельнічаюць у свяце 12 майстроў, не толькі з Мінскай вобласці, а і  Гомельскай. Сярод умельцаў ёсць два прадстаўнікі Мядзельшчыны – Юрась Камандзірчык і Уладзімір Хіхіч.

Кожнаму майстру прывезлі па два ствалы таполі ці асіны – даўжынёй два і больш метры. Увасабляюць свае ідэі ўмельцы паблізу возера Нарач.

У каго ў дрэве ажываюць беларускія паданні, як у кампазіцыі “Мелодыя купальскай ночы”, хто захацеў зрабіць персанажаў жывёльнага свету – мішку ці зубра. Вось Яўген Осіпаў з Беразіно стварае скульптуры савы і глушца.

– Падабаюцца матывы прыроды, чалавек таксама яе часцінка, – тлумачыць.

Якія ўражанні ад свята?

– Цудоўныя! Першы раз на такім пленэры. Цікава паглядзець, што робяць іншыя: мне яшчэ расці і расці да іх майстэрства. Тут прафесіяналы сабраліся, а я, можна сказаць, аматар. Рады, што з многімі майстрамі пазнаёміўся. Нумары тэлефонаў узяў,  мо, калі параіцца спатрэбіцца. Сфатаграфую працы –  яны ўсе цікавыя.

Апроч скульптур, майстры ствараюць арыгінальныя лавы. Ёсць і для закаханых, з красамоўнай назвай “Трэці лішні”, ёсць у выглядзе нарачанскага кракадзіла ці вужынага караля.

Заўсёды напамінам пра конкурс застаюцца зробленыя творы. Так будзе і ў гэты раз: драўляныя скульптуры і лавы ўпрыгожаць мядзельскія вуліцы.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце