weather 0° Маладзечна
weather 0° Вілейка
weather 13° Смаргонь
weather 0° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 0° Мядзел
weather 13° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4458
1 долар 2.1112
100 рас.руб. 3.2211
19.06.2015 09:52 ,

Як «РГ» правяла свята ў школе-інтэрнаце: пра што мараць выхаванцы і што гавораць пра сябе

Падчас знаёсмства хлопчыкі і дзяўчынкі расказвалі, якія хацелі б падарункі, кім жадаюць працаваць ці як адпачыць.

Мерапрыемства правялі ў паня­дзелак, 15 чэрвеня, у школе-інтэрнаце №2 для дзяцей з парушэннямі зроку.

Мы спецыяльна запрасілі госця – выкладчыка музычнага кале­джа імя Агінскага Аляксандра Еўдакімава. Аляксандр страціў зрок у дзесяць год, але гэта ніяк не перашкодзіла атрымаць вышэйшую адукацыю і стаць выдатным прафесіяналам. Да таго ж, ён спрычыніўся да стварэння спецыяльнага дадатку для невідушчых – Blind droid wallet, які дапамагае распазнаваць розныя валюты.

Аляксандр прадэманстраваў дадатак для дзяцей. У выхаванцаў школы-інтэрната розная ступень парушэння зроку, і нават калі ім не спатрэбіцца сам дадатак, то прыклад моцнага і смелага чалавека можа стаць для іх крыніцай натхнення.

Першым заданнем для выхаванцаў стала знаёмства. Па чарзе кожны не толькі казаў сваё імя, але і называў сваё жаданне. Некаторыя гаварылі пра прафесіі, якімі хочуць авалодаць: масажысткі, медсястры, касманаўта, цырульніцы. Іншыя мараць пра летняе падарожжа ў летнік ці за мяжу. Удзельнічалі тыя, чыім жаданнем былі тэлефон, ровар ці мячык.

Пасля мы правялі лёсаванне: трэба было выбраць адну з трох відаў цукерак, каб падзяліцца на каманды. Кожная з камандаў павінна была як мага хутчэй запоўніць аркушы запісамі пра сябе – адным словам ахарактарызаваць, які ты. Сярод запісаў: “я самы добры”, “я самы хітры”, “Саша назіральны”, “Таня кволая”, “я неадказная” і нават “вы самыя цудоўныя”.

А пасля кожная з камандаў павінна была інсцэніраваць без слоў адну з трох казак: “Рэпку”, “Церамок”, “Курачку-Рабу”, а астатнія здагадвацца, якую казку паказваюць.

Самым складаным заданнем стала віктарына, у якой арганізатары задавалі пытанні пра беларускую культуру. Тым не менш, дзеці адгадалі, што кампазітар, якому сёлета 250 год – Агінскі, што самая вялікая рака Беларусі – Днепр, што трэці месяц восені па-беларуску – лістапад. Назвалі некалькі пісьменнікаў, якія жылі на Маладзечаншчыне.

Не прыгадалі толькі, што заснавальнік беларускага прафесійнага тэатра – Ігнат Буйніцкі, затое ўзамен адказалі, што беларускі лялечны тэатр – батлейка. Складана было прыгадаць і маладзечанскіх спартсменаў, затое хорам назвалі трохразовую алімпійскую чэмпіёнку Дар’ю Домрачаву і самую вядомую плыўчыху Беларусі Аляксандру Герасіменю.

Дзеці не засталіся без падарункаў.

На развітанне яны запрашалі ў госці яшчэ. І не абавязкова з падарункамі, але і проста так.

Мерапрыемства правялі журналісткі “РГ” Зоя Хруцкая і Наталля Тур, а таксама галоўны рэдактар Аляксандр Манцэвіч.

Фота Наталлі Тур і Аляксандра Манцэвіча.

«Рэгіянальная газета» пастаянна сочыць за поспехамі і клопатамі людзей з фізічнымі асаблівасцямі:

“РГ” зладзіла спартыўнае свята для дзяцей з парушэннямі зроку (Фота)

Чаму ў мяне няма сям’і? Дзеці маладзечанскай школы-інтэрната шукаюць адказы

Парады ад псіхолага Алены Камісарук: інвалідам дзіця робіць шкадаванне

Куды звяртацца інвалідам па дапамогу

Дзіма навучыўся хадзіць другі раз (+ відэа)

Як стаць лепшай мамай у свеце – парады псіхолага па выхаванні

Некаторым здаровым трэба навучыцца чалавечнасці

Мама інваліда: «Не да канца разумела, наколькі мне важны сын»

Я стала невідушчай… на гадзіну (+відэа)

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце