weather 12° Маладзечна
weather 12° Вілейка
weather 16° Смаргонь
weather 12° Ашмяны
weather 13° Валожын
weather 12° Мядзел
weather 16° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4663
1 долар 2.1261
100 рас.руб. 3.2227
20.06.2015 15:37 ,

Віляйчанін Павел Хаванскі: “Мова плюс цікавы матэрыял – гэта вельмі файна”

Павел Хаванскі.

Пра тое, што чытае ў газеце і за што дзякуе калектыву, расказвае сябра краязнаўчага выдання “Волат” і Вілейскай суполкі таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Павел Хаванскі:

– Першае знаёмства з “Рэгіянальнай газетай” было ў школе, бацька выпісваў. Раней часцей набываў газету, цяпер – больш у інтэрнэце чытаю, але бацька ці маці купляюць.

Самыя любімыя мае матэрыялы ў газеце –  краязнаўчыя і спартыўныя. Зараз яшчэ да іх далучыліся артыкулы Волі Трубач пра падарожжы.              

Бацька ж чытае газету ад першай да апошняй старонкі. А маці падабаюцца краязнаўчыя матэрыялы і гісторыі з жыцця.

Па мой погляд, ад іншых выданняў “Рэгіянальная газета” адрозніваецца цікавай падачай матэрыялу і беларускай мовай. Лічу “Рэгіяналку” лепшай у нашым рэгіёне. Артыкулы напісаныя па-людску і для людзей. За беларускую мову вялікі дзякуй. Мова плюс цікавы матэрыял – гэта вельмі файна.                  

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце