weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
22.06.2015 15:36 ,

Маладзечанцы разграмілі Верхнядзвінск – 7:1, а футбаліст Сяргей Космач у жарт агаліў сцёгны

На стадыёне ў Верхнядзвінску.

Сёмы тур чэмпіянату краіны па футболе ў другой лізе прынёс маладзечанцам чарговую перамогу, але з такім буйным лікам у сезоне ўпершыню.

Ужо на 4 хвіліне матча гулец Маладзечна Юры Бугай забіў першы мяч з вуглавога. Не прымусіў сябе доўга чакаць і Цімафей Ігруша, які ўжо на 10 хвіліне зрабіў лік 0:2. 

У першыя тайме вызначыліся таксама і Аляксандр Альховік, і Аляксандр Парфёнаў, які аформіў дубль.

У матчы дублем вызначыўся і Цімафей Ігруша, які забіў свой другі мяч у другім тайме. Аўтар апошняга, сёмага, голу – Ігар Талькоўскі.

У другім тайме камандзе з Верхнядзвінска пашчасціла адквітаць адзін гол. Усе гледачы, што прысутнічалі на трыбунах, адзначылі гульню варатара маладзечанцаў – Антона Шчэрбы. Пра гэта расказаў і трэнер каманды Віталь Казяк:

– Хочацца адзначыць гульню нашага варатара. Антон ратаваў каманду ў самых неймаверных момантах! Яго расстрэльвалі ва ўпор, а ён адбіваў. Што датычыцца гульні ўвогуле, то бываюць такія дні, калі ў цябе складваецца ўсё, а ў саперніка нічога. Цяпер мы атрымоўваем вынікі з перадсезоннай працы. А тое, што мы займаем першы радок у табліцы, радуе, на жаль, толькі душу, а ніяк не кашалёк (смяецца). Расслабляцца рана, уся барацьба наперадзе.

Аднак без скандалу не абышлося. “Героем” яго стаў маладзечанскі нападаючы Сяргей Космач. Ён трохі апусціў шорты і агаліў заднюю паверхню сцягна, за што і атрымаў чырвоную картку. Пра гэты інцыдэнт Віталь Казяк патлумачыў, што яны і самі не адсачылі той момант, калі суддзя палез у кішэню за чырвонай карткай.

– Сяргей паказаў Сашы Альховіку, што ў яго ўсё ў парадку, але шорты апусціў надта нізка. У яго дзеяннях суддзі разгледзелі неспартыўныя паводзіны ў дачыненні да партнёра па камандзе. Цяпер яму пагражае мінімум два матчы дыскваліфікацыі і грашовы штраф.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце