weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 14° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 14° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4663
1 долар 2.1261
100 рас.руб. 3.2227
22.06.2015 14:20 ,

Міністр аховы здароўя наведаў Смаргонскую і Астравецкую раённыя бальніцы напярэдадні Дня медыка

Фота: utis.kiev.ua.

Паразмаўляць з міністрам аховы здароўя Васілём Жарко атрымалі магчымасць супрацоўнікі і наведнікі Смаргонскай і Астравецкай цэнтральных раённых бальніц.

Напярэдадні прафесійнага свята міністр наведаў Смаргонь. Нягледзячы на перадсвяточны настрой, візіт атрымаўся дзелавым. Пацыенты выказвалі свае водгукі пра працу мясцовых медыкаў, большасць з іх станоўчыя, што не можа не радаваць. Таму і кіраўнік галіны аховы здароўя застаўся задаволеным работай сваіх падначаленых у Смаргоні, і самі медыкі былі ў прыўзнятым настроі.

Сустракаючыся з медперсаналам на рабочых месцах, у аддзяленнях бальніцы, у райпаліклініцы, Васіль Жарко цёпла павіншаваў медыцынскіх работнікаў з прафесійным святам, пажадаў поспеху ў працы і здароўя, яно асноўны капітал не толькі для пацыентаў, але і для саміх медыкаў.

Кіраўніцтву райбальніцы міністр выказаў свае заўвагі.

Жыццё на месцы не стаіць, а наша галіна развіваецца вельмі дынамічна. Таму і дзелавая размова з міністрам тычылася абнаўлення абсталявання, апаратуры, мэблі, расказаў галоўны доктар Смаргонскай ЦРБ Сяргей Кудзяньчук.

Фота naviny.by.

Фота naviny.by.

Міністр таксама пабываў у Астравецкай ЦРБ. Бальніца сустрэла кіраўніка галіны і начальніка ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Андрэя Стрыжака звычайным дзелавым рытмам.

Васіль Жарко наведаў аддзяленне тэрапіі, эндаскапіі і рэабілітацыі, пабываў у паліклініцы і на станцыі хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі, пацікавіўся, як у Астраўцы ідзе будаўніцтва асноўнага корпуса новай бальніцы, якія перспектывы выкарыстання памяшканняў цяперашніх бальнічных корпусаў пасля таго, як новыя ўступяць у строй.

Пабываўшы тут, атрымаў маральнае задавальненне напярэдадні прафесійнага свята, такімі словамі міністр падвёў выснову свайго візіту на Астравеччыну.

Дзень медыка святкуюць у трэцюю нядзелю чэрвеня, сёлета ён прыпаў на 21 чысло.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце