weather 24° Маладзечна
weather 24° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 24° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 24° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
22.06.2015 21:05 ,

На Маладзечаншчыне невядомыя напалі на групу турыстаў, жанчын і дзяцей не чапалі

На турыстаў напалі невядомыя.

Заканчэнне навучальнага года бацькі і дзеці з Заслаўскай гімназіі вырашылі адзначыць турпаходам, у які традыцыйна ездзяць у Вязынку. Аднак там на іх напалі.

– У нашым 5 “А” класе бацькі сябруюць паміж сабой, – расказвае адна з удзельніц паходу Марына. – Таму арганізавалі турпаход. Усё ішло добра, толькі не асабліва радавала надвор’е.  А 11 гадзіне ночы пайшоў дождж, мы схаваліся ў палатку. І тут нехта пад’ехаў да нас на матацыкле, іх было двое. Уляцелі ў адну з палатак. Мужчыны пайшлі разбірацца, пачалі свяціць ліхтарыкам, аднак яго выбілі з рук. Завязалася патасоўка, але ніхто не біўся – гучна спрачаліся, штурхалі адзін аднаго. Мы патлумачылі, што адпачываем з дзецьмі, папрасілі з’ехаць. Так невядомыя і зрабілі.

Праз гадзіну, калі кампанія смажыла шашлыкі і сядзела каля вогнішча, зноў прыйшлі людзі, узброеныя палкамі і сабакам.

Пачалася бойка. Дзецям загадалі сядзець у палатцы. Людзі, якія напалі, не чапалі жанчын і дзяцей, білі толькі мужчын.

– Сабака у іх быў дрэсіраваны, рэагаваў на ўсе каманды, – расказвае Марына. – Адна дзяўчына з нашай кампаніі папрасіла дзіця выклікаць міліцыю, сама пайшла ў лес, каб зрабіць тое ж. Першы званок быў а сёмай хвіліне першай. Мы растлумачылі, дзе знаходзімся. У міліцыі папрасілі быць на сувязі, сказалі, што ператэлефануюць. Але так і не зрабілі гэтага. Прыйшлося тэлефанаваць яшчэ раз – але зноў нічога дакладнага.

На шчасце, жанчыны ўгаварылі сысці людзей, якія напалі. Дзеці вельмі спалохаліся, мужчыны былі пабітыя. Міліцыі так і не было.

– Яны прыехалі на месца здарэння толькі ў 2:56. Аказалася, што не маглі вызначыцца, якому раёну належыць гэта месца – Мінскаму або Маладзечанскаму, – узрушаная жанчына.

Пацярпелыя  мужчыны праходзяць судмедэкспертызу. У аднаго з іх зламаная рабрына, у астатніх – разнастайныя гематомы. Кампанія збіраецца скардзіцца на супрацоўнікаў міліцыі.

Начальнік Маладзечанскага РАУС Валянцін Асіповіч адмовіўся ад каментарыяў па тэлефоне.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце