weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
22.06.2015 11:53 ,

Топ-10 парад псіхолага, якія дазволяць застацца самым лепшым бацькам, нават калі ты застаўся адзін

Фота: muzhchina.org.

Бацькоў, якія адны выхоўваюць дзіця, становіцца ўсё больш. У Маладзечанскім раёне зарэгістравана 39 татаў-адзіночак, якія выхоўваюць 48 дзяцей. Сярод іх 29 удаўцоў, двое шматдзетных, чацвёра выхоўваюць дзіця-інваліда.

Бацькі застаюцца адны па розных прычынах: смерць жонкі, яе знікненне, пазбаўленне бацькоўскіх правоў, доў­гае лячэнне, заключэнне ў турму, а часам жанчыны кідаюць сям’ю.

У такой сітуацыі многія замыкаюцца ў сабе, перастаюць падтрымліваць кантакты і адчуваюць крыўду.

Татам-адзіночкам даводзіцца расстаўляць прыярытэты. Часам яны мусяць адмаўляцца ад перспектыўнай працы, мяняць лад жыцця, вучыцца быць чулым.

Дзень бацькі ў шэрагу краін адзначаюць у трэцюю нядзелю чэрвеня. У Літве яго адзначаюць у першую нядзелю чэрвеня, у Польшчы – заўтра, 23 чэрвеня. У Беларусі свята пакуль не мае афіцыйнага статусу. У гэты дзень звычайна прыносяць чырвоныя ружы ў падарунак бацьку. Калі ён пайшоў з жыцця, то белыя.

З якімі псіхалагічнымі складанасцямі сутыкаюцца бацькі-адзіночкі:

– немагчымасць выконваць некалькі спраў адначасова, як гэта звыкла для жанчыны

– адчуваюць страту ўласнай свабоды

– праблемы самарэалізацыі праз змушаныя абмежаванні ў кар’еры

– сацыяльная самота

– ціск праз фінансавую адказнасць

– адчуванне немагчымасці пачаць новыя зносіны з жанчынай.

Як зблізіцца з дзіцем і пераадолець складанасці

Прыміце сітуацыю, як патрэбнае. Пастарайцеся супакоіцца.

– Прасіце дапамогі і парады ў знаёмых жанчын. Найміце няньку ці аддавайце дзіця на час пабыць з бабулямі. ­Удзел жанчыны ў выхаванні неабходны. А для вас гэта дасць крыху часу на сябе. Калі мама ёсць, калі гэта магчыма, не абмяжоўвайце зносіны дзіцяці з ёй.

– Важны элемент выхавання – пяшчота. І сыну, і дачцэ трэба як мага больш ласкі. Дотыкі і цялесныя адчуванні вельмі ўплываюць на псіхалагічнае развіццё чалавека.

– Любое выхаванне трэба падмацоўваць уласным прыкладам. Асабліва гэта тычыцца шкодных звычак і вашых захапленняў і хобі. У першым выпадку ва даяце адмоўны прыклад, у другім – станоў­чы.

– Агульныя справы і захапленні – аснова ўзаемнага даверу і прывязанасці. Гэта могуць быць гульні, фільмы, кнігі, шахматы, праца па доме.

Фота newirina.wordpress.com

Фота newirina.wordpress.com

– Заахвочвайце ў дзіцяці актыўнасць і самастойнасць. Не рабіце ўсё за яго. Запішыце сына ці дачку ў спартыўныя секцыі, гурткі па інтарэсах, падтрымлівайце яго сяброўства з аднагодкамі.

– Абавязкова запрашайце да сябе сваіх сяброў. Як мужчын, так і жанчын. Яны могуць стаць для вашага дзіцяці добрымі суразмоўцамі. Сяброўства з дарослымі павышае дзіцячую самаацэнку.

– Адказвайце на пытанні пра маму. Паказвайце фота, расказвайце пра сумеснае жыццё.

– Паспрабуйце стварыць новую сям’ю. Важна спалучыць два інтарэсы: дзіцяці, каб яно было задаволенае мачахай, і свой асабісты. У ідэале, інтарэсы дзіцяці на першым месцы.

Любіце дзіця і любіце сябе. Тады і ваш сын ці дачка навучацца любіць вас і сябе.

Па псіхалагічную дапамогу можна звярнуцца па тэлефоне (80176) 74-66-20 ці па адрасе: Маладзечна, вул. Таўлая, 4. Кансультацыі ананімныя і бясплатныя.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце