weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 5° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4078
1 долар 2.0999
100 рас.руб. 3.215
22.06.2015 12:25 ,

Збіраецеся перайсці дарогу ў неналежным месцы – трымайце ў кішэні 540 тысяч рублёў

За пераход дарогі ў неналежным месцы пешаходам давядзецца заплаціць штраф – да 3 базавых велічынь (540 тысяч рублёў).

Ад сёння пачалася рэспубліканская прафілактычная акцыя “Бяспечны пераход”.

Яна будзе доўжыцца да 26 чэрвеня. За пераход дарогі ў неналежным месцы пешаходам давядзецца заплаціць штраф – да 3 базавых велічынь (540 тысяч рублёў).
Цягам тыдня супрацоўнікі ДАІ і дружыннікі будуць дзяжурыць паблізу небяспечных пешаходных пераходаў, а таксама там, дзе пешаходы часцей за ўсё парушаюць правілы дарожнага руху.

Тых, хто паспрабуе перайсці дарогу не па “зебры” або на чырвоны сігнал святлафора, аштрафуюць на суму да 3 базавых, паведамляецца на сайце uvd-mo.gov.by.

Нецвярозым пешаходам, калі такія трапяцца даішнікам, прыйдзецца заплаціць яшчэ больш – да 5 базавых велічыць (900 000 рублёў).

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце