weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
23.06.2015 11:41 ,

Асудзілі і прызначылі пакаранне фігуранту справы па аварыі ў Вілейцы, у якой загінуў супрацоўнік міліцыі

У аварыі, якая адбылася 3 лютага, Кіа ўрэзалася ў міліцэйскую Газель.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 3 лютага гэтага года каля паловы  дзявятай вечара ў Вілейцы. У выніку сутыкнення аўтамабіля “Кіа-Шума” з мікрааўтобусам “Газель” загінуў малады супрацоўнік Вілейскага райаддзела ўнутраных спраў.

Суд Вілейскага раёна 18 чэрвеня прызнаў 22-гадовага мужчыну вінаватым ў злачынстве, прадугледжанага часткай 4 артыкулу 317 Крымінальнага кодэксу Беларусі (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, што прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека).

Прысуд – пазбаўленне волі тэрмінам на шэсць год шэсць месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення, з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем усімі відамі транспартных сродкаў тэрмінам на 5 год.

Акрамя таго, абвінавачаны павінны выплаціць матэрыяльную шкоду на карысць жонкі загінулага ў памеры 300 мільёнаў рублёў і столькі ж на карысць яго малалетняга сына.

Прысуд можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

У аварыі ў Вілейцы загінуў малады супрацоўнік міліцыі

Пракуратура санкцыянавала ўзяцце пад варту кіроўцу аўтамабіля “Кіа Шума”, які ўрэзаўся ў міліцэйскую “Газель”

Калегі гавораць пра маладога міліцыянера, які загінуў у аварыі ў Вілейцы

Прызначана дата судовага разбіральніцтва па справе па ДТЗ у Вілейцы, у якім загінуў супрацоўнік міліцыі

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце