weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
23.06.2015 14:53 ,

У Гарадку адкрылі Камень памяці ў гонар забітых яўрэяў

Першыя кветкі да Камяня памяці.

Удзельнікі другога Міжнароднага форуму “Гарадок і яго яўрэйская гісторыя: мінулае і сучаснасць” 20 чэрвеня сабраліся ў мястэчку Гарадок.

Галоўная падзея – адкрыццё Каменя памяці на былой тэрыторыі гарадоцкага гета – сведка аб больш чым 700 забітых і спаленых яўрэяў мястэчка.

Няхай прайшло 73 гады маўчання, але дзякуючы мясцовым жыхарам, органам раённай і мясцовай улады пра падтрымцы суполкі “Сябры Гарадка” на карце Беларусі і Еўропы з’явілася яшчэ адно мемарыяльнае месца смутку і памяці ахвяр Галакосту.

Словы памяці і смутку ў дзень адкрыцця Каменя памяці сказалі начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Рамановіч, старшыня Гарадоцкага сельсавета Мікалай Верацейка, жыхар гарадка Уладзімір Зароўскі, сведка падзей Валянціна Мяцеліца, вучаніца маладзечанскай гімназіі №7 Насця Монід.

На адкрыццё Каменя памяці запрасілі прадстаўнікоў ініцыятыўных груп: дырэктара адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Раў Вольгу Рэнш, намесніцу старшыні Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і суполак Галіну Левіну, кіраўніка Гістарычнай майстэрні Кузьму Козака, дырэктара Цэнтра культуры і побыту Гарадка Таццяну Смолік, валанцёра Раісу Камісараву, гаспадыню сядзібы ў Гарадку Ліну Цывіну. На месцы жалобы маліўся галоўны рабін рэлігійнага аб’яднання суполак прагрэсіўнага іўдаізму ў Беларусі Рыгор Абрамовіч.

Камень памяці ў Гарадку. Фота gwminsk.com.

Камень памяці ў Гарадку. Фота gwminsk.com.

Фота gwminsk.com.

Фота gwminsk.com.

Фота gwminsk.com.

Фота gwminsk.com.

Фота gwminsk.com.

Фота gwminsk.com.

Госці форуму і жыхары вёскі на гістарычным месцы памяці працягнулі размову, выказалі нямала пажаданняў па працягу такой важнай для Беларусі адукацыйнай работы. Святлана Марголін для гэтага прывезла і перадала будучаму Гарадоцкаму музею яўрэйскай культуры медны таз, якім карысталіся яе сваякі ў мястэчку Гарадок.

Другая частка праграмы пачалася з экскурсіі “Ландшафт Гарадка сучасны і перспектыўны” старшыні Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча. З якой цікавасцю ўдзельнікі праграм акунуліся ў далёкае мінулае, калі па маршруце вуліц, памятных месцаў, замчышча гучалі пытанні, каментары. Узмацняў убачанае і прагляд фільма па сцэнарыі Барыса Герстэна “Штэтэлэ. Местачковая Атлантыда”.

На адкрытых пляцоўках надалі асаблівую цікавасць мінуламу вёскі сустрэчы з Ларысай Ступіне, Ганнай Бабовіч, Валянцінай Слюнчанкай і Іванам Дашковым – майстрамі саломапляцення, керамікі, вышывання, выцінанкі, інкрустацыі саломкай, бісерапляцення.

Гісторыкі і культуролагі падзяліся сваімі матэрыяламі і праектамі. Сярод іх Кузьма Козак, кіраўнік Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна; Сяргей Старыкевіч, загадчык аддзела Маладзечанскага краязнаўчага музея; Эмануіл Ёфе, прафесар, доктар гістарычных навук; Андрэй Дарафееў, кіраўнік адукацыйных праграм Хесед-Рахамім; Вячаслаў Меданоўскі, выкладчык Беларускага дзяржаўнага медыцынскага каледжа.

Таццяна Монід і яе дачка Насця пераможцы конкурсаў па гісторыі Галакосту. Фота gwminsk.com.

Таццяна Монід і яе дачка Насця пераможцы конкурсаў па гісторыі Галакосту. Фота gwminsk.com.

Асаблівую цікавасць выклікалі тэматычная музычна-мастацка-паэтычная аўтарская праграма “Мы жывыя” (Інэса Ганкіна, Вера Гоціна, Барыс Бренкель, Алена Пучкова, Мінск). Літаратурная пастаноўка “Легенды, прадстаўленні і сучасныя вобразы” пісьменнікаў і журналістаў Міхася Казлоўскага і Аляксандра Хазяніна.

Асабліва цёпла сустрэлі знакамітых беларускіх паэтаў і бардаў Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна. У завяршэнне на сядзібе Ліны Цывінай свой майстар-клас паказаў Цімафей Акудовіч з танцавальнай праграмай.

Вынікі і перспектывы далейшага супрацоўніцтва супольнасці “Сябры Гарадка” прадставіла Вольга Рэнш, дырэктар Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Раў.

На сядзібе Ліны Цывінай. Фота gwminsk.com.

На сядзібе Ліны Цывінай. Фота gwminsk.com.

Фота gwminsk.com.

Фота gwminsk.com.

Фота gwminsk.com.

Фота gwminsk.com.

Сярод ініцыятыўных груп, якія прадставілі свой досвед у галіне гістарычных даследаванняў, адукацыйных праграм і культурнай спадчыны: Вадзім Акапян, дырэктар Музея гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі, прадставіў перасоўную выставу “Гісторыя яўрэйскага народа праз тысячагоддзі: іўдаізм ў Беларусі”; Таццяна Смолік, дырэктар Цэнтра побыту і рамёстваў Гарадка; Надзея Леган, загадчыца бібліятэкі Гарадка; Беатрыс Петцольд, каардынатар адукацыйных праграм ММАЦ імя Ёханэса Раў; Юрген Эберхард, дацэнт МДЛУ; Генадзь Дубатоўкін, загадчык аддзела дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў, Барыс Муха і Генадзь Кандыбор , настаўнікі гісторыі.

Свае пляцоўкі для правядзення форуму прадставілі сярэдняя і музычная школы Гарадка, сядзібу Ліна Цывіна.

Неўзабаве арганізатары форуму збяруцца для аналізу і ўнясення новых сумесных прапаноў аб арганізацыі форуму “Сяброў Гарадка”.

Фота gwminsk.com.

Фота gwminsk.com.

Сяргей Старыкевіч. Фота gwminsk.com.

Сяргей Старыкевіч. Фота gwminsk.com.

Эмануіл Іофэ. Фота gwminsk.com.

Эмануіл Іофэ. Фота gwminsk.com.

Леанід Дранько-Майсюк. Фота gwminsk.com.

Леанід Дранько-Майсюк. Фота gwminsk.com.

Эдуард Акулін. Фота gwminsk.com.

Эдуард Акулін. Фота gwminsk.com.

«Забілі б і нас, і іх», − як беларускі хлопчык з Даўгінава дапамагаў ратаваць яўрэйскую сям’ю са спіса Кісялёва

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце