weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
24.06.2015 15:32 ,

В’етнамская дэлегацыя пра Беларусь: «Лепшае, што мы бачылі тут, – гэта прырода і боршч»

Танец Словы калыханкі з лесу.

19 чэрвеня ў Палацы культуры адбыўся канцэрт у межах дзён в’етнамскай культуры ў Беларусі.

– Сіньчао! – раз-пораз чуецца ў Палацы культуры. Гэта прадстаўнікі в’етнамскай дэлегацыі вітаюццца з усімі, каго сустрэнуць за кулісамі.

Пагутарыць з артыстамі складана, – многія размаўляюць толькі па-в’етнамску.

Аднак намеснік генеральнага дырэктара дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства культуры , спорту і турызму В’етнама Ле Но Дзінь прызнаецца, што калісьці вучыўся ў Маскве і рускую мову ведае добра.

Ле Но Дзінь расказаў “Рэгіянальнай газеце”, што дні культуры В’етнама праходзяць у Беларусі ўпершыню. Артысты з В’етнама, дарэчы, многія з іх народныя і заслужаныя, пакажуць маладзечанскім гледачам песенную і танцавальную культуру розных частак В’етнама.

– Культуры ў нас вельмі розныя, а вось людзі падобныя. І ў вас, і ў нас народ вельмі добразычлівы, ветлівы. Вельмі хочацца, каб в’етнамцы і беларусы сталі блізкімі сябрамі.

Ле Но Дзінь запрасіў усіх наведаць В’етнам, каб на свае вочы пабачыць іх краіну:

– У нас, канешне, прырода не такая. Мы ехалі па вашай краіне і адзначалі, што такую прыгажосць мы бачылі толькі на карцінах. Затое ў нас цёпла ўвесь год. І берагавая лінія 3 200 кіламетраў.

На пытанне, што больш за ўсё запомніцца ў Беларусі, Ле Но Дзінь адказаў:

– У вас вельмі смачны боршч, я такога, калі вучыўся ў Маскве, не еў. А вось беларусам я  параіў бы пакаштаваць наш суп – фо. Гэта суп з локшынай, у які пры сервіроўцы дадаюць ялавічыну або кураціну, часам кавалачкі смажанай рыбы або рыбныя шарыкі. Гэты суп асабліва карысна есці жанчынам, каб быць прыгожымі.  

У канцэртнай праграме, якую ўбачылі жыхары “Малашэшэн” (так назваў горад Ле Но Дзінь), артысты з В’етнама прадставілі 15 канцэртных нумароў. Многія песенныя нумары ўключаныя ЮНЭСКА ў спіс сусветнай нематэрыяльнай спадчыны.

Гледачы ўбачылі дэманстрацыю традыцыйнага адзення В’етнама “Аозай”.

Шоў традыцыйнага аддзення Аозай

Шоў традыцыйнага аддзення Аозай

Шоў традыцыйнага аддзення Аозай

Шоў традыцыйнага аддзення Аозай

Шоў традыцыйнага аддзення Аозай

Шоў традыцыйнага аддзення Аозай

 Шоў традыцыйнага аддзення Аозай

Шоў традыцыйнага аддзення Аозай

Для ўсіх аматараў інструментальнай музыкі, артысты сыгралі сола на такіх інструментах як Ньі, Дангуэт, Данбау, Трынг.

Данбау вельмі цікавы інструмент тым, што ў ім усяго адна струна. І, калі глядзець на ігру гэтага інструмента з залы, здаецца, што музыкант кранае толькі паветра, а не датыкаецца да струны.

Сола на музычным інструменце Данбау

Сола на музычным інструменце Данбау

Сюрпрызам для беларускіх гледачоў стала выкананне песні “Маладосць мая – Беларусія” спявачкамі  Буй Тхі Туй і Куэ Тхыюнг

Хаця Ле Но Дзінь і сказаў, што паміж беларусамі і в’етнамцамі шмат агульнага, розніца ўсё ж была заўважная. Ні адзін з артыстаў не пайшоў са сцэны без кветак, якія прынеслі сваім артыстам удзячныя гледачы. Успомніце, калі вы бачылі, каб на канцэртах нашых зорак гледачы адорвалі артыстаў безліччу кветак.

Што ж датычыцца музычных нумароў, то тут, як кажуць, лепш адзін раз пабачыць.

Музычны інструмент Трынг

Музычны інструмент Трынг

Вядучыя канцэрту

Вядучыя канцэрту

 Танец Душа в'етнамсткага ветру

Танец Душа в’етнамсткага ветру

Танец Душа в'етнамсткага ветру

Танец Душа в’етнамсткага ветру

Танец Словы калыханкі з лесу

Танец Словы калыханкі з лесу

Танец Словы калыханкі з лесу

Танец Словы калыханкі з лесу

Танец Словы калыханкі з лесу

Танец Словы калыханкі з лесу

Танец Радасць багатага ўраджаю

Танец Радасць багатага ўраджаю

 Танец Радасць багатага ўраджаю

Танец Радасць багатага ўраджаю

  Танец Радасць багатага ўраджаю

Танец Радасць багатага ўраджаю

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце