weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
24.06.2015 11:28 ,

Жыхарка Валожыншчыны за два тыдні скрала два кашалькі

Жыхарка Валожыншчыны за два тыдні скрала два кашалькі.

Скрадзеная сума склала два мільны рублёў, за што вінаватая і атрымала два гады абмежавання волі.

Пра падрабязнасці справы расказвае старшы следчы Валожынскага РАСК Сяргей Лапцік.

Жыла ў Мінску 48-гадовая грамадзянка, якая ўжывала спіртныя напоі. Надакучыла яна сваякам і сказалі тыя ёй:

– Ёсць у цябе невялічкі домік, які застаўся ад бацькоў, у вёсцы Крапіўнікі, што на Валожыншчыне, едзь туды і жыві.

І ў пачатку красавіка жанчына перабралася ў Крапіўнікі.

У пачатку мая пайшла да суседзяў папрасіць цыгарэтку, заўважыла на стале кашалёк, не стрымалася і скрала яго. У кашальку было каля мільёна рублёў.

Жанчыну прызналі вінаватай. Следчы камітэт 15 мая перанакіраваў яе справу ў суд.

Аднак 17 мая жанчына зайшла яшчэ да адных суседзяў. І там аказалася, што кашалёк з 50 доларамі і 400 тысячамі ляжыць на стале. Не стрымалася і зноў чужыя грошы прысабечыла.

Раней жанчына была несудзімая. Цяпер жа будзе адбываць у тых жа Крапіўніках пакаранне – два гады абмежавання волі.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце