weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
25.06.2015 08:00 ,

Каляндар: 90 гадоў Лідзіі Арабей, 125 гадоў Макару Краўцову

90 гадоў з дня нараджэння (1925) Лідзіі Арабей.

27 чэрвеня. 90 гадоў з дня нараджэння (1925) Лідзіі Арабей, беларускай пісьменніцы, літаратуразнаўца.

28 чэрвеня. 110 гадоў з дня нараджэння Віктара Галаўчынера (1905 – 1961), беларускага драматурга, рэжысёра, народнага артыста Беларусі і Літвы. Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і настаўніка. У 1926 скончыў Беларускую драматычную студыю пры Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва ў Маскве. Працаваў у Мінску рэжысёрам і акцёрам Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра (1926–1938), Беларускага рабочага тэатра (1930–1932). У 1938—1939 гг. – выкладчык тэатральнага вучылішча ў Мінску, у 1939–1942 гг. – рэжысёр Беларускага тэатра імя Янкі Купалы, у 1942–1946 гг. – мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР, у 1946–1948 гг. – галоўны рэжысёр Дзяржаўнага рускага тэатра БССР. З1949 г. – галоўны рэжысёр у тэатрах Іркуцка, Ташкента, Вільні.

***

1942 год. У Маскве ў гатэлі загінуў (паводле іншай версіі, быў забіты) Янка Купала, народны паэт Беларусі. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.

***

29 чэрвеня. 575 гадоў назад (1440) Вялікім князем ВКЛ абраны Казімір IV Ягелончык, малодшы сын Ягайлы і Соф’і Гальшанскай.

***

30 чэрвеня. 40 гадоў назад (1975) у Мядзеле ўведзеная ў эксплуатацыю радыётэлевізійная рэтрансляцыйная станцыя “Нарач”.

***

125 гадоў з дня нараджэння Макара Краўцова (сапр. Макар Мацвеевіч Касцевіч), 1890–1939), беларускага паэта, перакладчыка, крытыка, публіцыста. У 1922—1923 гадах працаваў у Радашкавіцкай беларускай гімназіі. Дзядзька беларускага паэта Міхася Васілька.

***

1 ліпеня. 1569 год. Падпісаная Люблінская унія – міжнародна-прававы акт аб’яднання Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай у федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую.

***

1812 год. Напалеон абвясціў узнаўленне Вялікага Княства Літоўскага і стварыў часовы ўрад Вялікага Княства Літоўскага.

***

1940 год. У савецкім канцлагеры пад каменнымі глыбамі загінуў Уладзімір Хадыка, паэт, перакладчык.

***

1941 год. Пасля наступлення немцаў на ваенным фронце прадстаўнікі савецкай улады перад сваім адыходам хацелі ўзарваць Будслаўскі касцёл, але вернікі абаранялі святыню акружыўшы яе, і ўратавалі.

***

2 ліпеня. 1996 год. Адраджэнне традыцыйнай пілігрымкі да цудатворнай іконы Маці Божай у Будславе.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце