weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 23° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 23° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
25.06.2015 11:24 ,

У Ашмянах адкрылі новы стадыён (Фота)

Падчас адкрыцця стадыёна.

24 чэрвеня адбылося ўрачыстае адкрыццё новага спартыўнага аб'екта ў Ашмянах.

Жыхары райцэнтра і аматары лёгкаатлетычнага спорту атрымалі ў падарунак стадыён з натуральным пакрыццём, які пабудаваны па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча-Беларусь-Украіна» ў рамках праекта «Супрацоўніцтва-Дзейнасць-Будучыня».

Спартыўны аб’ект абсталяваны новымі бегавымі дарожкамі, пляцоўкай для штурхання ядра. Цэнтральнае месца на стадыёне займае футбольнае поле. Маюцца месцы для скачкоў у даўжыню з дарожкамі для разбегу, а для гледачоў і балельшчыкаў прадугледжана трыбуна на 500 пасадачных месцаў.

У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел гараджане і госці горада і раёна, дэлегацыі спартсменаў з Расіі, Польшчы, Літвы, кіраўніцтва і каардынатары праекта, прадстаўнікі ўлады, будаўнікі, спартсмены, моладзь. На новым стадыёне адбыліся першыя спаборніцтвы.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце