weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 5° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4078
1 долар 2.0999
100 рас.руб. 3.215
26.06.2015 13:14 ,

Выпускнік Крывіцкай школы 1975 года прысвяціў верш сваім аднакласнікам

10 “Б” клас выпуску 1975 года. Мар’ян Якубовіч у сярэдзіне ў трэцім радзе. Класны кіраўнік – Франц Ракецкі – першы ў першым радзе.

Выпускнікі Крывіцкай сярэдняй школы 1975 года выпуску збяруцца ў гэту суботу, 27 чэрвеня, у вёсцы, каб адзначыць 40 год з дня заканчэння школы.

Напярэдадні мера­прыемства да нас у рэдакцыю завітаў вучань таго 10 “Б” класа ўзору 1975 года Мар’ян Якубовіч, каб расказаць пра сваіх аднакласнікаў і запрасіць усіх школьных сяброў на сустрэчу.

Мар’ян Якубовіч быў сакратаром камітэта камсамола. І праз 40 год ён, успомніўшы сваю пасаду, узяў арганізацыю мерапрыемства ў свае рукі.

Патэлефанаваў некаторым аднакласнікам, з кім падтрымлівае сувязь і цяпер. Разбіў клас на пяцёркі і кожнаму з сяброў даў даручэнне сабраць сваю пяцёрку.

– Вядома, самы пачэсны госць на нашым свяце будзе класны кіраўнік настаўнік матэматыкі Франц Юльянавіч Ракецкі, –кажа Мар’ян Якубовіч, – думаю, што ён, як заўжды, прыйдзе са сваім фотаапаратам, з якім не расстаецца ніколі.

На вялікі жаль, кажа Мар’ян Адамавіч, не будзе на сустрэчы заўсёды жыццярадаснай, поў­най творчых задум, класнага кіраўніка 10 “А” класа Таісы Данілаўны Дудко (Рафеенка). Яна не дажыла да нашага свята. Затое на сустрэчы будзе яе сын, аднакласнік Мар’­яна Адамавіча, Канстанцін Рафеенка. Ён прадоўжыў сямейную ды­настыю настаўнікаў і цяпер у СШ №9 у Мала­дзечне выкладае гісторыю.

Не толькі Канстанцін Анатольевіч звязаў жыццё з настаўніцтвам. Яшчэ адна аднакласніца Мар’яна Якубовіча, Людміла Яцына (Савіцкая),  працуе настаўніцай.

Некаторыя былыя аднакласнікі сталі ваеннымі. Гэта Мікалай Жарскі, Леанід Сотнікаў, Сяргей Пылінскі, Станіслаў Якубовіч. Цяпер Станіслаў Якубовіч намеснік генеральнага дырэктара БЕЛАЗА ў Жодзіне.

Васіля Пухальскага і Часлава Хацяновіча лёс звязаў з медыцынай. Васіль працуе загадчыкам адзялення Мазырскай бальніцы ў Гомельскай вобласці, Часлаў – галоўны ветэрынарны доктар Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Многія з аднакласнікаў раз’ехаліся па свеце і цяпер жывуць не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, Украіне, Прыбалтыцы і ў Ізраілі.

– Вельмі хацелася б, каб кожны знайшоў час прыехаць на сустрэчу. Мы абавязкова ўспомнім добрым словам нашага дырэктара Эльвіру Канстанцінаўну Дубаневіч.

Ёй  за 80 год, але і сёння яна не абмінае сваю школу, якую калісьці будавала. Успомнім і Ліну Пятроўну Бенеш, і Ванду Якаўлеўну Лісічонак, урокі беларускай мовы якой я ўспамінаю і сёння. Абавязкова ўспомнім нашага настаўніка фізкультуры Яўгена Аляксеевіча Курмянёва.

Напярэдадні сустрэчы, узрушаны ўспамінамі, Мар’ян Якубовіч напісаў вершы, якія прысвяціў кожнаму з аднакласнікаў, кожнаму з настаўнікаў. А ўсім, хто прыедзе на сустрэчу, паабяцаў пачытаць гэты верш асабіста.

І школа зноў збірае нас

Розных усіх такіх – і простых.

І тых, хто ўзышоў калісьці на Парнас

Хто дасягнуў вышынь

І тых, хто не шукаў у жыцці вяршынь.

Вяртаемся мы сёння усе сюды

І марым – адшукаліся б сляды,

Сляды тых хлопчыкаў, дзяўчынак,

З якіх многія ўжо маюць пенсійны адпачынак.

Хтосьці кажа сорак, а я кажу, што пяцьдзясят –

Тады мы выйшлі ўсе на школьны старт.

І стартанулі, і пабеглі, і пайшлі

І вось сягоння пяцьдзясят – як першы раз у школу мы прыйшлі.

А сорак – гэта ўжо пазней, цяпер і валасы на галаве радзей,

Балячкі розныя прыйшлі і ўнукі падраслі,

Даўно настаўнікаў тае пары ва ўзросце абышлі,

Але ў жыцці мы шмат чаго патрэбнага знайшлі.

На жаль, дзяцінства у нас ужо не будзе

Ды толькі школу родную ніхто з нас не забудзе

Па гэтаму сягоння вельмі рады бачыць вас,

Цяперашнім выпускнікам мы скажам проста –

У добры час!

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце