weather 19° Маладзечна
weather 19° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 19° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 19° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3176
1 долар 1.996
100 рас.руб. 3.1527
27.06.2015 12:13 ,

Няма прадпрыемства без праблем у ахове працы

Дзяніс Томашаў, начальнік Маладзечанскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы.

Так лічыць начальнік Маладзечанскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Дзяніс Томашаў.

– Мы рэгулярна правяраем небяспечныя аб’екты, і ў 100% выпадкаў ёсць недахопы. Вядома, большасць з іх можна выправіць адразу на месцы. Напрыклад, каску надзець ці страховачны пояс.

Дзяніс Мікалаевіч тлумачыць, што няшчасныя выпадкі на вытворчасці здараюцца якраз ад таго, што асобы, адказныя за арганізацыю працы, ігнаруюць патрабаванні тэхнікі бяспекі. І толькі ў 20% выпадкаў вінаваты той, хто работу выконвае.

Выпадак у бібліятэцы, калі з даху падчас яго рамонту ўпаў рабочы, сёлета ўжо шосты на Маладзечаншчыне. За першае паўгоддзе 2014 года цяжкія траўмы атрымалі пяцёра рабочых. Двое атрымалі траўмы, якія прывялі да гібелі.

Летась тынкоўшчык маладзечанскай будаўнічай арганізацыі на будаўніцтве жылога дома ў вёсцы Бараўляны зваліўся з 1,5-метровай вышыні і загінуў. Пры высвятленні абставін гібелі стала вядома, што на вышыні, дзе праводзіліся работы, адсутнічала агароджа. І сам рабочы знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Летась з дзевяці цяжкатраўмаваных толькі адзін знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. У 11 смяротных выпадкаў пяцёра рабочых былі п’янымі. 

У 2014 годзе ў Валожынскім раёне адбыўся выпадак, калі на прадпрыемстве загінуў 15-гадовы падлетак.

Здарэнне адбылося ў Багданаве. Кіраўніцтва акцыянернага таварыства “Багданаўскае” прыняло на работу непаўналетняга хлопчыка рознарабочым. У яго абавязкі ўваходзіла рыдлёўкай прыбіраць гной з фермы. Гной паступаў на транспарцёр. У той злашчасны дзень ланцуг з транспарцёра зваліўся. Хлопчык палез чапляць ланцуг, хаця ён не павінны быў гэтага рабіць, і загінуў.

Год таму на прадпрыемстве “Новая Любанія” ў Вілейскім раёне адбыўся выпадак групавой смерці на вытворчасці. Тады загінулі двое рабочых, якія рамантавалі дах склада. Яны ўпалі з 8-метровай вышыні. Адзін загінуў на месцы, другі – праз тры дні ў бальніцы. Вінаватымі прызналі асоб, якія дапусцілі да працы гэтых мужчын.

– Наколькі мне вядома, – кажа Дзяніс Томашаў, – суд па гэтай справе ўсё яшчэ працягваецца.

Інспекцыя працы рэгулярна дасылае пісьмы на прадпрыемствы, дзе адбыўся няшчасны выпадак.

– Мы просім звольніць асобу, па віне якой адбыўся няшчасны выпадак. Калі раней кіраўнікі прадпрыемстваў ішлі на розныя хітрасці, каб пазбегнуць гэтага, то цяпер такое не пройдзе.

Сёлета на дрэваапрацоўчым заводзе “Забудова” ўтаілі няшчасны выпадак.

Тады рабочы прадпрыемства параніў пілой руку. Калі яго даставілі ў бальніцу, ён сказаў, што гэту траўму атрымаў дома. Тое ж адказалі і на “Забудове”. Аднак праз некаторы час аказалася, што нехта напісаў на сайт генеральнай пракуратуры скаргу, у якой, акрамя асноўнай прэтэнзіі, сказаў, што на прадпрыемстве быў выпадак траўмавання. Давялося разабрацца, аказалася, што насамрэч чалавек параніўся на рабоце.

Акрамя таго, удакладніў Дзяніс Томашаў, ім рэгулярна прыхо­дзяць спісы з бальніцы і паліклінікі, у якіх указаныя ўсе людзі, хто паступаў у бальніцу з траўмамі.

Падсумоўваючы размову, начальнік інспекцыі  міжраённага аддзела інспекцыі працы пад­крэсліў, што ўтойваць парушэнні не трэба. Проста трэба берагчы сябе і сваіх работнікаў.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце