weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
28.06.2015 10:01 ,

Дзе і колькі трэба адпачываць людзям з розным тыпам тэмпераменту, каб адпачынак атрымаўся

Дзе б вы не адпачывалі, галоўнае ўзяць з сабой у адпачынак добры настрой.

Адпачынак прыносіць новыя ўражанні і дае новыя сілы, аднак не кожны задумваўся над тым, як правільна арганізаваць яго. Дапаможа гэта зрабіць веданне свайго тыпу тэмпераменту. 

Але напачатку трэба вызначыцца з тым, якія рысы характару адпавядаюць пэўнаму тыпу тэмпераменту. Вызначаюць чатыры тыпы тэмпераменту: сангвінік, халерык, меланхолік і флегматык.

Вызначаем тып тэмпераменту

Сангвінікі – людзі рухомыя, уражлівыя і жыццярадасныя. Яны хутка бяруцца за розныя справы, але гэтак жа хутка забываюцца на іх і пераключаюцца на новае. Без цяжкасцяў наладжваюць стасункі з людзьмі. З лёгкасцю забываюцца на спрэчкі і прымірэнні. Іх эмацыйныя перажыванні суправаджаюцца багатай мімікай. Часта спяшаюцца з рашэннямі многіх пытанняў.

Халерыкі – людзі адначасова запальчывыя і адходлівыя. Іх пачуцці рэзка змяняюцца – яны глыбока перажываюць як радасць, так і смутак. Рухі халерыкаў імклівыя, часта рэзкія. Людзі з такім тыпам тэмпераменту вельмі актыўныя і энергічныя.

Для меланхоліка характэрны пануры і нават змрочны настрой. Часта такія людзі ўражлівыя, хваравіта адносяцца да знешніх абставін, ім цяжка перажыць жыццёвыя цяжкасці.

Нярэдка меланхолікаў адрознівае стоенасць і нетаварыскасць. Па­чуцці іх аднастайныя. Рухі такіх людзей марудныя, стрыманыя, яны не маюць цвёрдасці ў сваіх дзеяннях.

Пачуцці і настрой флегматыкаў змяняюцца вельмі марудна, гэта спакойныя лю­дзі. Яны надзвычай рэдка выходзяць з сябе. І амаль нерэальна ўбачыць такіх людзей вельмі ўзрушанымі. Ад флегматыкаў вы не дачакаецеся хуткіх дзеянняў – яны марудныя  і вялыя. Мова іх ціхая, міміка аднастайныя і не суправаджаецца красамоўнымі рухамі.

Яны доўга і грунтоўна ўсё абдумваюць, прынятыя рашэнні рэалізуюць спакойна і не адступаюць ад задуманага. Такія людзі з цяжкасцю пераключаюцца на новыя віды дзейнасці.

Як правільна выбраць адпачынак

У кожным чалавеку прысутнічае своеасаблівае змяшэнне тэмпераментаў, але варта звярнуць увагу на перавагу пералічаных характарыстык.

Калі вы вызначылі ваш тып тэмпераменту, можам пераходзіць да выбару адпачынку, які падыходзіць менавіта вам.

Для сангвініка падыдзе адпачынак, які падорыць мноства разнастайных падзей і пазітыўных эмоцый. Ім лепш адпачываць у экзатычных краінах, напрыклад, Інданезіі, Новай Гвінеі, Нікарагуа. Яркія моманты адпачынку прывядуць сангвініка ў дзіцячае захапленне.

Людзям з такім тыпам тэмпераменту спадабаецца право­дзіць час у экскурсіях, даследуючы новыя месцы, чым пасіўна адпачываць на пляжы.

Сангвінік зможа адчуць сябе адпачыўшым і расслабленым, калі атрымае новыя эмоцыі і будзе цалкам знясілены фізічна. Для адпачынку ім часам дастаткова выхадных.

Для флегматыкаў пажадана, каб адпачынак быў спакойны і размераны, у іншым выпадку яны не адпачнуць. Важным застаецца мінімум кантактаў і дзеянняў. Людзям з такім тыпам характару падыдзе адпачынак без прыгод, спа-курорты, паход у грыбы ў адзіноце. Але вярнуцца з адпачынку флегматыкам трэба загадзя, каб адаптавацца перад выхадам на работу.

Для халерыкаў падыдзе актыўны адпачынак з частай зменай заняткаў. Гэта можа быць дайвінг, альпінізм, горныя лыжы, конныя прагулкі. Халерыкам ні ў якім разе не падыдзе адпачынак на пляжы з плэерам у вушах.

Людзі з такім тыпам тэмпераменту не ўмеюць доў­га адпачываць, таму для аднаўлення сіл дастаткова і тыдня.

Для халерыкаў падыдуць конныя прагулкі. Фота gonkiwot.com.

Для халерыкаў падыдуць конныя прагулкі. Фота gonkiwot.com.

Творчай душы меланхоліка падчас адпачынку трэба натхненне. Рукадзелле, ёга, калекцыяніраванне дапамогуць адысці ад турбот і пагрузіцца ў свае думкі.

Для адпачынку ім трэба выбіраць месцы з прыгожымі пейзажамі, якія будуць натхняць на напісанне кнігі альбо стварэнне карціны. Падыдуць месцы, якія дадуць глебу для фантазіі і новых ідэй для творчасці.

Ёга – выдатнае рашэнне для творчай душы меланхоліка. Фота lady.gazeta.kz.

Ёга – выдатнае рашэнне для творчай душы меланхоліка. Фота lady.gazeta.kz.

Але галоўнае, калі плануеце адпачынак, арыентавацца на свае перавагі і захапленні, прыслухоўвацца да ўнутраных пажаданняў.

Будзьце ўпэўненыя – ваша сэрца дакладна падкажа, як трэба адпачыць. І адпачынак прынясе многа прыемных эмоцый і запомніцца надоўга.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце