weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
29.06.2015 07:50 ,

Былога дырэктара Вілейскага лясгаса Паўла Касяка асудзілі за крадзеж

Лесанарыхтоўкі ля Борак. Фота 2013 года.

Па просьбе вышэйстаячага кіраўніка ён скраў са свайго прадпрыемства абшывачныя дошкі “блок-хаўс” для знаёмага свайго начальніка.

Прыгавор суда Вілейскага раёна, паводле якога Павел Касяк прызнаны вінаватым, уступіў у законную сілу. Яго прызналі вінаватым у крадзяжы ў буйным памеры праз злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі.

Пра гэта паведаміў намеснік пракурора Вілейскага раёна Віктар Гатоўка.

Касяк працаваў дырэктарам Вілейскага доследнага лясгаса. Займаў пасаду, звязаную з арганізацыйна-распараджальнай і адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасцю.

У канцы 2011 года ён выканаў асабістую просьбу вышэйстаячага кіраўніка, які для свайго знаёмага папрасіў вырабіць абшывачныя дошкі “блок-хаўс”. За гэта начальнік  абяцаў заплаціць.

Касяк скраў з прадпрыемства, якім кіраваў, матэрыялы на суму, якая ў 541 раз перавышала тагачасную базавую велічыню. Гэта амаль 19 мільёнаў рублёў, што прыкладна роўна 2,2 тысячы долараў па курсе таго часу.

Прыгаворам былы дырэктар асуджаны да пазбаўлення свабоды на тры гады шэсць месяцаў з канфіскацыяй усёй рухомай і нерухомай маёмасці з пазбаўленнем права займаць кіруючыя пасады пяць год.

Фота Алеся Раткевіча.

Фота Алеся Раткевіча.

Фота Алеся Раткевіча.

Фота Алеся Раткевіча.

Пазбаўленне свабоды адтэрмінавалі на тры гады. У гэты час яму забаронена мяняць месца жыхарства без дазволу. Перыядычна асуджаны мусіць з’яўляцца на рэгістрацыю ў аддзел унутраных спраў па месцы жыхарства.

Віктар Гатоўка падкрэслівае, што праваахоўныя органы пастаянна працуюць, каб знаходзіць і папярэджваць карупцыйныя злачынствы. Намеснік пракурора адзначае, што барацьба з карупцыяй – найважнейшая дзяржаўная задача.

“Рэгіянальная газета” ў мінулым звярталася да тэмы работы лясгаса. Адна з такіх публікацый была ў 2013 годзе, дзе гаварылася аб варварскай высечцы лесу паблізу спаленай фашыстамі вёскі Боркі ў Вілейскім раёне.

Павел Касяк тады не пагадзіўся з ацэнкай дзеянняў арганізацыі, якой ён кіраваў. У публікацыі за подпісам “Адміністрацыя Вілейскага доследнага лясгаса” ў адказ аўтару Алесю Раткевічу, у прыватнасці, было напісана: “Гісторыя ведае такіх дзеячаў, якія, прыкрываючыся жаданнем дапамагчы людзям, рабілі ўсё, ды і робяць, каб апаганіць уладу, дзяржаўныя органы і дамагчыся асабістай выгады”.

Кожнае слова мае вагу

Варварская высечка лесу недалёка ад мемарыяла «Боркі»

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце