weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
29.06.2015 10:24 ,

Каб уразіць дзяўчыну, літовец фатаграфаўся на мяжы і выпадкова незаконна перайшоў яе

Фота: lhommeideal.style.rbc.ru.

Вечарам 24 чэрвеня ў Ашмянскім раёне затрымалі парушальніка дзяржаўнай мяжы. Ім аказаўся 33-гадовы літовец.

Як патлумачыў жыхар Каўнаса, ён на машыне разам з дзяўчынай пад’ехаў да пункта спрошчанага пропуску. Там зладзіў фотасесію на фоне беларускай тэрыторыі, якую вырашыў эфектна завяршыць здымкам на фоне памежнага знака Беларусі.

Калі мужчына падыходзіў да знака, то не заўважыў, як перайшоў мяжу.

Непадалёк быў пагранічны атрад, які і затрымаў літоўца. Мужчыну аформілі парушальнікам мяжы і пасля выплаты штрафа перадалі перадалі літоўскім праваахоўнікам.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце