weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.312
1 долар 1.9886
100 рас.руб. 3.1609
29.06.2015 16:24 ,

Мясцовыя жыхары знайшлі пад Валожынам адкрыты могільнік жывёлы (Фота)

Фота: tut.by.

Днямі прыкладна ў пяці кіламетрах ад Валожына жыхары натрапілі на адкрыты могільнік жывёлы ў лесе. Мяркуючы па ўсім, яго гаспадары неналежным чынам падышлі да захавання адходаў – смурод прыцягвае сюды жывёл, птушак, якія харчуюцца здыхляцінай, а гэта пагражае распаўсюджваннем небяспечных інфекцый, паскардзіліся ў рэдакцыю партала TUT.BY мясцовыя жыхары.

Наша чытачка Алена К. распавяла, што знайшла адкрытую яму з парэшткамі жывёл пасярод лесу ў мінулую пятніцу. Жанчына адзначыла, што захаванне немаленькае – прыкладна з сотню квадратных метраў па плошчы. Мяркуючы па фота, існуе не першы год, а створанае на месцы былога кар’ера. Дзесьці бачныя пластмасавыя біркі, якімі маркіруюць скаціну на фермах.

“Парэшткі жывёл не змаглі пахаваць як след. Велізарная яма да краёў запоўненая смуроднай сумессю, якая складаецца з вантробаў, канечнасцяў, шкур і галоў жывёл. Побач з ямай – кіпы таго ж, ледзь прысыпаныя пяском. Чароды варон і бадзяжныя сабакі разносяць адарваныя астанкі па акрузе. Поўная антысанітарыя і рассаднік інфекцый, – абураецца мясцовая жыхарка. – У лес мы часта бяром дзяцей, і дзякуй богу, што на гэты раз я пакінула свайго сына дома. Страшна падумаць аб тым, што ён мог бы праваліцца ў гэтую дрэнь, бегаючы па лесе”.

Незадаволенасць падзяляюць і супрацоўнікі Валожынскай раённай ветэрынарнай станцыі. Там паведамілі, што жывёльныя могільнікі належаць мясцоваму райспажыўтаварыству, якое складуе тут адходы з забойнага цэха. Літаральна на днях па дапушчаных парушэннях склалі пратаколы, якія перадалі на разгляд адміністрацыйнай камісіі. Акрамя таго, паставілі пытанне аб далейшым існаванні могільніка. А пакуль там ужо навялі поўны парадак, паведамілі журналістам у ветстанцыі.

Спецыялісты мяркуюць, што падобная безгаспадарчасць можа адбывацца з-за жадання ўласніка лішні раз зэканоміць. Напрыклад, радзей прыцягваць спецтэхніку для захавання невялікіх аб’ёмаў адходаў, якія з часам усё ж назапашваюцца і ператвараюцца ў непрыемнае відовішча.

Tut.by.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце