weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 23° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 23° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
29.06.2015 14:17 ,

На Дзень моладзі зноў хтосьці паскідаў кашпо з агароджы парку ў Маладзечне

Раніцай 29 чэрвеня агароджа парка з боку вуліцы Багдана Хмяльніцкага выглядала так.

Не прайшло і паўгода, што называецца. Толькі тыдзень таму выправілі наступствы ад папярэдніх нападаў на гарадскія кашпо, як зноў іх трэба аднаўляць. “Камунальнік” уздыхае: куды глядзіць міліцыя?

– У шэсць гадзін раніцы дворнік выходзіць на работу і бачыць такую карціну: кашпо паскіданыя, кветкі на асфальце, зямля рассыпаная, – кажа загадчыца вытворча-тэхнічнага аддзела “Камунальніка” Таццяна Паляковіч. – Сем-восем кашпо “Зелянгасу” давялося аднаўляць. І цяпер зноў, якраз у Дзень моладзі! Крыўдна.

Як распавёў намеснік начальніка Маладзечанскага раённага аддзела ўнутраных спраў па ідэалагічнай рабоце Уладзімір Васількоў, хуліганаў затрымалі. Імі апынуліся два маладзёны.

Папярэдняя версія выглядае так: ішлі двое хлопцаў, пазнаёміліся з дзвюма дзяўчатамі, вырашылі прадэманстраваць сваю сілу і першае, што трапіла пад руку, – кашпо з кветкамі. Міліцыя яшчэ будзе правяраць гэту версію.

Дарэчы, кветкамі ўпрыгожваюць агароджу звычайна ад пачатку летняга сезона. І сёлета на іх “нападаюць” ужо ў трэці раз. Прычым вандалаў цікавяць кашпо менавіта з боку вуліцы Багдана Хмяльніцкага.  Іншых не чапаюць.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце