weather 6° Маладзечна
weather 6° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 6° Ашмяны
weather 5° Валожын
weather 6° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4078
1 долар 2.0999
100 рас.руб. 3.215
29.06.2015 15:32 ,

Сярэдні заробак у большасці арганізацый Беларусі не перавышае 5 мільёнаў рублёў

Чаму многія атрымліваюць зарплату меншую за сярэднюю.

Сярэдняя зарплата ніжэй за 5 мільёнаў рублёў у маі была зафіксаваная ў 10 954 юрасоб, ці ў 63,5% арганізацый, улічаных афіцыйнай статыстыкай.

У тым ліку сярэдняя зарплата ў дыяпазоне ад 4 да 5 мільёнаў рублёў знаходзілася ў 8 746 арганізацый, сярэдняя зарплата ад 3 да 4 мільёнаў рублёў была зафіксаваная ў 1 939 арганізацый. У той жа час у 269 юрыдычных асоб сярэдняя зарплата складала менш як 3 мільёны рублёў. 

Сярэдняя зарплата вышэй за 5 мільёнаў рублёў у маі была зафіксаваная ў 6 297 юрыдычных асоб, ці ў 36,5% арганізацый ад іх агульнага ліку, улічаных афіцыйнай статыстыкай. 

У тым ліку сярэдняя зарплата ў 2 464 юрасоб знаходзілася ў дыяпазоне ад 5 да 6 мільёнаў рублёў, у 3 833 – больш як 6 мільёнаў рублёў.

Найбольшая колькасць арганізацый (1 510) з самай высокай сярэдняй зарплатай (больш як 6 мільёнаў рублёў) знаходзіцца ў Мінску. 

У маі сярэдняя рэспубліканская заработная плата склала ў Беларусі 6,69 мільёнаў рублёў і павялічылася ў параўнанні з красавіцкім узроўнем на 151,5 тыс. рублёў. 

Разам з тым рэальная (з улікам інфляцыі) заработная плата з пачатку года ў Беларусі знізілася на 7,7%, сведчаць даныя афіцыйнай статыстыкі. Значнае зніжэнне рэальнай заработнай платы адбылося ва ўсіх рэгіёнах краіны. 

Так, Мінску ў параўнанні са снежнем 2014-га рэальная зарплата знізілася на 8,9%, у Мінскай вобласці – на 7,8%, у Магілёўскай – на 6,3%. У Гродзенскай, Гомельскай, Віцебскай і Брэсцкай абласцях рэальная зарплата з пачатку года знізілася на 6,9%, 6,6%, 5,8% і 10,3% адпаведна.

.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце