weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.312
1 долар 1.9886
100 рас.руб. 3.1609
30.06.2015 16:08 ,

Гурт “Стары Ольса” выступіць на Купаллі ў Залессі

У народным строі на свята можна трапіць бясплатна.

Свята пройдзе ў ноч з 6 на 7 ліпеня ў парку Залескага Дома культуры. Пачнецца свята з шэсця па Залессі ў 20:00.

– Галоўным сюрпрызам свята стане выступ гурта “Стары Ольса”, – расказала “Рэгіянальнай газеце” дырэктар Залесскага дома культуры Вераніка Шчуроўская.

Акрамя гэтага, гасцей свята чакае фаер-шоў, будзе працаваць горад майстроў.

Усе жадаючыя змогуць наведаць майстар-клас па пляценню купальскіх вянкоў.

Хаця ўваход на свята платны, ён будзе каштаваць 50 тысяч рублёў, арганізатары паведамілі, што той, хто прыйдзе ў народным строі, зможа прайсці на свята бясплатна.

Свята будзе доўжыцца да трох гадзін ночы. Ноччу прысутных чакаюць пошукі кветкі папараці, святочнае вогнішча, начная дыскатэка пад адкрытым небам.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце