weather 23° Маладзечна
weather 23° Вілейка
weather 23° Смаргонь
weather 23° Ашмяны
weather 21° Валожын
weather 23° Мядзел
weather 23° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
30.06.2015 16:44 ,

Смаргонцы скралі 129 туй, але бізнес па іх продажу не заладзіўся

Рэкардсмены са Смаргоні за 10 хвілін скралі 129 дрэў.

Прадаць скрадзеныя туі жыхары Смаргноні спрабавалі на мясцовым рынку, але за два дні гандлю так ніхто туі не купіў. Затое пільныя грамадзяне паведамілі пра падазроных прадаўцоў у міліцыю.

– Лесагадавальнік знаходзіцца непадалёк ад месца жыхарства падазраваных, – распавялі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама. – Мужчынам хапіла нешмат часу, каб вырваць больш за сотню невялікіх дэкаратыўных раслін і схаваць іх непадалёку ад месца жыхарства.

На рынку ў Смаргоні на працягу некалькіх дзён мужчыны гандлявалі туямі. За невялікія грошы яны прапаноўвалі жыхарам горада набыць насаджэнні на свой участак.

У выніку хтосьці паскардзіўся на “прадпрымальнікаў” ўчастковаму, той праверыў у мужчын дакументы аб паходжанні раслін – іх, зразумела, не аказалася.

У дачыненні да падазроных распачата крымінальная справа, ім пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

А туі вярнулі ў лесагадавальнік – іх высадзілі на ранейшае месца.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце