30.06.2015 12:15
,
Устанавілі цэны на ягады, аднак некаторыя лясы нельга наведваць

Цана на чарніцы ад 15 да 18 тысяч рублёў.
Галоўны спецыяліст Вілейскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалай Сабалеўскі нагадвае, што цяпер існуе забарона наведваць лясы.
За парушэнне пагражае штраф да 25 базавых велічынь (да 4 з паловай мільёнаў рублёў).
Некаторыя раёны краіны знялі забарону, сярод іх Мядзельскі, Валожынскі, Смаргонскі і Ашмянскі.
Калі збіраць ягады забароненымі для гэтага прыстасаваннямі, напрыклад, камбайнамі, пагражае штраф да 20 базавых велічынь (да 3 мільёнаў 600 тысяч рублёў).
Цэны ў рэгіёне, па якіх прымаюць ягады
Раён |
Назва ягад |
Цана за кілаграм |
Астравецкі |
чарніцы |
15 тысяч рублёў |
Валожынскі |
Пакуль не ўстанавілі цэны на ягады |
|
Вілейскі |
чарніцы |
18 тысяч рублёў |
Ашмянскі, Смаргонскі |
чарніцы |
15 тысяч рублёў |
вішні |
5 тысяч рублёў |
|
суніцы |
40 тысяч рублёў |
Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!



