weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
30.06.2015 14:03 ,

Выпускніца маладзечанскага музкаледжа пакарыла фінаў уменнем “танцаваць” на цымбалах

Уладальніца Гран-пры Кацярына Гарашчанка, кіраўнік аркестра Сяргей Гарбуз, цымбалістка Анжаліка Мілашэвіч.

Кацярына Гарашчанка настолькі эмацыйна іграе на інструменце, што за харызму і высокае выканальніцкае майстэрства дзяўчыну ўзнагародзілі Гран-пры на міжнародным конкурсе “Фестываль скандынаўскіх сталіц”.

Першае месца ў конкурсе атрымаў “Аркестр беларускіх музычных інструментаў” пад кіраўніцтвам выкладчыка музычнага музкаледжа імя Агінскага Сяргея Гарбуза. Аркестр з Маладзечна стаў лепшым сярод калектываў, а адна з яго удзельніц, Кацярына Гарашчанка, – сярод сольных выканаўцаў.

Фестываль ладзілі напрыканцы вясны ў горадзе Ямся ў Фінляндыі. Выступалі ўдзельнікі з Расіі, Узбекістана і Фінляндыі, Беларусь прадстаўлялі толькі навучэнцы маладзечанскага музкаледжа.

– Наша выступленне было самае яркае, – адразу адзначае Сяргей Гарбуз. – Мы як толькі цымбалы дастанем, то замежнікі тут жа дастаюць фотаапараты і тэлефоны, каб зняць іх. Для іх гэта дзіковінны інструмент. А калі да гэтага дадаць высокае майстэрства нашых музыканатаў і харызму, то ў канкурэнтаў проста няма шанцаў!

У аркестры ўдзельнічае 26 чалавек. Сярод іх і баяністы, і духавікі, і ўдарнікі, і гітары, але асноўны інструмент – цымбалы.

Аркестр Маладзечанскага музкаледжа ў Фінляндыі. Фота забяспечана Сяргеем Гарбузам.

Аркестр Маладзечанскага музкаледжа ў Фінляндыі. Фота забяспечана Сяргеем Гарбузам.

“Мама плакала гадзіну”

Гран-пры на гэтым конкурсе выдаюць вельмі рэдка. Каця Гарашчанка сёлета заняла ў трэцяе месца на Рэспубліканскім конкурсе выканаўцаў на народных інструментах імя Жыновіча, што дазваляе ёй паступіць без экзаменаў у Акадэмію музыкі.

– Каця – прыма аркестра, – распавядае кіраўнік. – Яна вельмі эмацыйная дзяўчынка, яна проста жыве музыкай. Кожны матыў прайгае ў рухах, твары. На яе ігру можна глядзець без гуку, і ўсё роўна адчуеш музыку.

Кацярына Гарашчанка, Фота забяспечана Сяргеем Гарбузам.

Кацярына Гарашчанка, Фота забяспечана Сяргеем Гарбузам.

Кацярына прыехала вучыцца ў маладзечанскі музкаледж са Смалявіч, таму што яе педагог у музычнай школе таксама закончыла гэту ўстанову.

– У аркестры не столькі адказнасці, як пры сольным выкананні, – дзеліцца Кацярына. – Я так адчуваю музыку, што не магу сядзець за цымбаламі роўна, не варушачыся. У мяне сапраўды нібы танец атрымліваецца. А калі даведалася, што маё выступленне ацанілі, вядома, плакала. Гэта маё першае Гран-пры. Калі пазваніла праз інтэрнэт маме, яна наогул гадзіну плакала.

Анжаліка Мілашэвіч. Фота забяспечана Сяргеем Гарбузам.

Анжаліка Мілашэвіч. Фота забяспечана Сяргеем Гарбузам.

Разам з Кацяй у сола выступала Анжаліка Мілашэвіч, якая родам з Ашмянаў. Кіраўнік называе дзяўчынку памочніцай першай прымы, а на конкурсе яна заняла другое месца.

– Дома мяне сустракалі поўнымі сталамі, – усміхаецца Анжаліка.

Трэніравацца павінен нават лепшы

Сяргея Гарбуза запрасілі паспрабаваць сябе ў дырыжыраванні ў музкаледж, калі ён яшчэ вучыўся. У маладога чалавека з Палесся гэта выдатна атрымалася, і ён застаўся. Аркестрам кіруе пяць год.

– Каб дасягнуць добрых вынікаў, музыкант музіць займацца штодзень, – упэўнены ён. – Нават наш саліст Барыс Харэвіч займаецца па пяць гадзін на дзень, хаця ўжо дасягнуў звання лепшага гарманіста Беларусі. А ў Маладзечне я застаўся найперш таму, што тут надзвычай дружны калекты. А працаваць пад кіраўніцтвам Рыгора Сарокі – проста непараўнальна. Тая дапамога і падтрымка, якую мы ад яго маем, неацэнныя.

Праз мора на круізным лайнеры

Аркестр удзельнічаў у конкурсе другі раз. Налета музыканты, якія ўжо пакарылі Санкт-Пецярбург і Скандынавію, збіраюцца ўдзельнічаць у конкурсе ў Германіі ці Італіі. А таксама збіраюцца выстаўляць сваю кандыдатуру на званне народнага калектыва.

Падарожжа заняло ў музыкантаў 11 дзён. Змаглі і ў конкурсе перамагчы, і павандраваць. Кожны дзень іх чакала новая экскурсія. Балтыйскае мора пераплывалі двойчы, пакаталіся на круізным лайнеры. Здзейснілі чатыры пераправы на паромах: з Фінляндыі ў Швецыю, са Швецыі ў Данію і назад. Былі ва ўсіх трох скандынаўскіх сталіцах, але найбольш уразіў Стакгольм.

Дошка ў кабінеце Сяргея Гарбуза, якую падарылі навучэнцы. Фота Зоі Хруцкай.

Дошка ў кабінеце Сяргея Гарбуза, якую падарылі навучэнцы. Фота Зоі Хруцкай.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце