weather 7° Маладзечна
weather 7° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 7° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 7° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4488
1 долар 2.082
100 рас.руб. 3.1507
30.09.2015 10:04 ,

Браму-капліцу ў гонар загінулых воінаў Першай сусветнай адкрылі ў Вілейцы. Будавалі яе ўсёй грамадой (Фота)

Брама-капліца.

Адбылося гэта 26 верасня. Размешчаная брама-капліца на ўваходзе на гарадскія могілкі па вуліцы 1 Мая. Тут пахаваныя загінулыя ў баі за Вілейку воіны.

Адразу прайшлі памінальныя службы ў вілейскіх храмах. Потым асвяцілі браму-капліцу. Сюды прыехалі і рэканструктары з ваенна-гістарычных клубаў.

У горад прыехалі рэканструктары.

У горад прыехалі рэканструктары.

Ля капліцы Валянціна і Барыс Цітовічы і архітэктар Віктар Буры (у цэнтры). Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.

Ля капліцы Валянціна і Барыс Цітовічы і архітэктар Віктар Буры (у цэнтры). Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.

З-за дажджу шэраг мерапрыемстваў перанеслі ў кінатэатр “Мір”.  Узнагародзілі людзей, якія прычыніліся да ўзвядзення капліцы, паказалі фрагменты літаратурна-музычнай кампазіцыі “З вайны лісткі паходнага сшытку” і дакументальны фільм.

Выстава ў кінатэтары.

Выстава ў кінатэтары.

З узнагародай - архітэктар Людміла Луцэвіч.

З узнагародай — архітэктар Людміла Луцэвіч.

Архітэктар Віктар Буры.

Архітэктар Віктар Буры.

на пярэднім плане - краязнавец Генадзь Малышаў і архітэктар Анатоль Капцюг.

на пярэднім плане — краязнавец Генадзь Малышаў і архітэктар Анатоль Капцюг.

Прайшлі прэзентацыі кніг, прысвечаных Першай сусветнай.

Пісьменнік і тэлевядучы Вячаслаў Бандарэнка прадстаўляе сваю кнігу.

Пісьменнік і тэлевядучы Вячаслаў Бандарэнка прадстаўляе сваю кнігу.

Сааўтар кнігі “На лініі агню. Відавочцы аб баях за Вілейку ў верасні 1915 года” Андрэй Каркотка.

Сааўтар кнігі “На лініі агню. Відавочцы аб баях за Вілейку ў верасні 1915 года” Андрэй Каркотка.

Падрабязней пра ўсё чытайце ў бліжэйшым нумары “Рэгіянальнай газеты”.

Даведка “РГ” Ініцыятарам будаўніцтва брамы-капліца стаў мастак і стваральнік мемарыяльнага комплексу ў Заброддзі Барыс Цітовіч. Разам з краязнаўцам і архітэктарам Анатолем Капцюгом ён распрацаваў эскіз. Архітэктар Людміла Луцэвіч рыхтавала праект ахоўнай зоны помніка. Архітэктар з Мінска Віктар Буры зрабіў праектна-каштарысныя дакументы з усімі разлікамі.

Узводзілася брама-капліца за кошт сродкаў, якія збіралі саборна, усёй грамадой.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце