weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4235
1 долар 2.1213
100 рас.руб. 3.204
21.11.2015 14:08 ,

Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва з’явіцца ў Беларусі ў 2017 годзе

Фота: img3.goodfon.ru.

Пра гэта паведаміла ў пятніцу, 20 лістапада, першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«У сістэме нацыянальных прэмій з’явіцца яшчэ адна – нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва. Ідзе распрацоўка палажэння, а ўпершыню правесці ўручэнне плануецца ў 2017 годзе, калі адбудзецца трыенале сучаснага мастацтва», – сказала Ірына Дрыга.

Плануецца, што нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва будзе ўручацца лепшаму скульптару, жывапісцу, дызайнеру, майстру фатаграфіі, лепшаму аўтару арт-аб’ектаў, лепшаму маладому аўтару.

Наперадзе вялікая работа па падрыхтоўцы палажэння гэтай прэміі. Ірына Дрыга адзначыла, што нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва не пакіне без увагі творчасць маладых, паколькі мастацтва цесна звязана з маладымі, і менавіта моладзі давядзецца яго развіваць.

Схадзіце на канцэрт і атрымайце падарунак, каб дапамагчы дзецям

Адпачываем на выхадных: паглядзець анімацыі, якія нельга прапусціць ці хапануць адрэналіну

Рэпертуар на 20-26 лістапада ў кінатэатрах Маладзечна і Вілейкі, рэпертуар тэатраў

Дэпрэсіўная беларуская вёска. Маладзечаншчына. Як жывуць сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы (Фотарэпартаж)

На маладзечанскім рынку дваранін прадае метал, франтавічка – шкарпэткі. Жыццёвыя гісторыі гандляроў (Шмат фота)


Спонсар рубрыкі “КУЛЬТУРА” – вядучы на юбілеі, вяселлі, навагоднія карпаратывы Максім Сарока і Таццяна Каляда.

Ведаеце кожнае слова вядучых на вяселлях, юбілеях, карпаратывах? Самы час памяняць ход важных для вас ўрачыстасцяў.

Звярніцеся да Максіма Сарокі і Таццяны Каляды – і любое мерапрыемства стане нечаканасцю і сапраўдным святам. Вас чакаюць дасціпныя жарты, новыя конкурсы, атмасфера весялосці.

Сучасная праграма навагодніх карпаратываў дапаможа кожнаму з удзельнікаў перанесціся у атмасферу чароўнай казкі.

Кантактны тэлефон: (8029) 618-87-16 (Максім), (8029) 550-65-97 (Таццяна).

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце