weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
02.01.2016 16:39 ,

ДАІ рэкамендуе кіроўцам дызельнага транспарту адкласці паездкі: чакаецца да 25 градусаў марозу

Фота: uznaiki.ru.

У нядзелю, 3 студзеня, месцамі пройдзе невялікі снег, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе няўстойлівы слабы, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Тэмпература паветра ўначы складзе 14–20 градусаў ніжэй за нуль, месцамі яна апусціцца да 21–25. Днём прагназуецца ад 8 да 14 марозу, у асобных раёнах – 15–17 градусаў ніжэй за нуль.

«Кіроўцам дызельнага транспарту пры такім надвор’і мы рэкамендуем выкарыстоўваць толькі зімовы від паліва, лепшым жа рашэннем будзе адкласці паездкі на час пахаладання. За мінулыя суткі зарэгістравана больш за 10 выпадкаў перамярзання паліўнай сістэмы рухавіка ў дарозе, асабліва гэта закранула грузаперавозчыкаў», – падкрэслілі ў ДАІ.

«Калі паломка вашай аўтамашыны адбылася ў дарозе на тэрыторыі Мінскай вобласці і вам патрэбна дапамога, звяртайцеся ў дзяжурную часць ДАІ па тэлефоне 229-04-44, 204-42-44, GSM 102 (званок бясплатны)», – нагадалі ў УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Гараскоп на 2016 год па знаках задыяка: вам будзе свяціць шчаслівая зорка

Адчуйце Новы год напоўніцу разам з адмысловым плэйлістом ад «РГ»

Беларускі Дзед Мароз завітаў у пад’езд аднаго з дамоў у Маладзечне і пакінуў падарунак


Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Час імгненна ляціць наперад. Каб зрабіць усе справы, сучасны чалавек мяняе свае звычкі і абстаноўку вакол сябе.

Каб паспяваць за часам, мы робім для вас мэблю больш функцыянальнай і кампактнай, але ў тую ж чаргу змяшчальнай.

У студыі мэблі “Элета” вы можаце набыць кухні, шафы, дзіцячыя, гардэробныя, замовіць адкатныя дзверы. Стварыць непаўторны стыль дапаможа мэбля па індывідуальным праекце.

З мэбляй ад студыі “Элета” ваша жыццё стане больш камфортным.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Вэлком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце