weather 15° Маладзечна
weather 15° Вілейка
weather 18° Смаргонь
weather 15° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 15° Мядзел
weather 18° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4663
1 долар 2.1261
100 рас.руб. 3.2227
02.01.2016 21:34 ,

Кім былі на ранішніках у дзяцінстве футбалісты каманды «ДЮСШ-4 Маладзечна» (Фота)

Футбаліст Сяргей Лавор на ранішніках быў зайчыкам.

Напярэдадні Новага года футбалісты каманды “ДЮСШ-4 Маладзечна” пагарталі сямейны альбом. Сваімі фотаздымкамі і навагоднімі гісторыямі Юры Бугай, Сяргей Галюк, Ігар Талькоўскі, Сяргей Лавор і Цімафей Ігруша падзяліліся з чытачамі “Рэгіянальнай газеты”.

Юры Бугай: “За Дзеда Мароза гатовы быў біцца з сябрамі”

Юры Бугай

Юры Бугай

На ранішніках быў Пятрушкам і Катом у ботах. Чаму былі менавіта гэтыя персанажы, ужо ўспомніць не магу. Галоўнае, што верыў у Дзеда Мароза шчыра і даволі доўга, гатовы быў “біцца аб заклад” са сваімі сябрамі, даказваючы, што ён ёсць.

Ігар Талькоўскі: “Дзеда Мароза чакаў, пакуль не закрываліся вочы”

Ігар Талькоўскі злева

Ігар Талькоўскі злева

Ігар Талькоўскі

Ігар Талькоўскі

На фотаздымку я злева – гном з барадой. Цьмяна ўспамінаю, што гэта была навагодняя казка пра Беласнежку. У Дзеда Мароза верыў, як і ўсе дзеці. Бывала, да дзвюх ночы чакаў, пакуль вочы самі не заплюшчваліся. А на раніцу падарунак заўсёды быў пад ёлкай.

Сяргей Галюк: “У садку сваёй Беласнежкі так і не знайшоў”

Сяргей Галюк

Сяргей Галюк

На гэтым фотаздымку я ў касцюме гноміка, таму што ў дзяцінстве вельмі любіў мультфільм пра Беласнежку і сем гномаў. Сказаў маме, хачу быць гномікам, таму што яны моцныя і добрыя. У садку я ўсім паказваў, які я мужны, адважны. І толькі такі гном можа знайсці сваю Беласнежку.

Аднак у садку яе так і не сустрэў. А што датычыцца Дзеда Мароза, то я яго акурат у 12 ночы чакаў на балконе. Нават не самога Дзеда Мароза, а нейкага дзіва. А калі вяртаўся ў пакой, заў­сёды знаходзіў пад ёлкай падарунак.

Цімафей Ігруша: “На ранішніку хацелася быць футбалістам”

Цімафей Ігруша

Цімафей Ігруша

Гэтае фота, дзе я ў касцюме каўбоя, – чамусьці адзінае з ранішніка. Таму не магу ўспомніць, ці давялося пабыць кімсьці яшчэ. Але дакладна памятаю, што заўсёды марыў быць футбалістам. І ў жыцці, і на ранішніку. А ў Дзеда Мароза верыў да гадоў васьмі, пакуль аднойчы тата не “спаліўся”. Я ўбачыў, як ён хавае падарунак.

Сяргей Лавор: “Кім толькі я не быў на ранішніках!”

Сяргей Лавор

Сяргей Лавор

У садку выбару ў мяне не было, усе чатыры навагоднія ранішнікі, ці колькі я там хадзіў у садок, быў зайчыкам. Большая прастора з’явілася ў школе. Тут ужо давялося пабыць і чортам, і кікімарай, усё больш адмоўнымі героямі. Навагоднія ранішнікі – гэта весела, мне падабалася быць на сцэне. Палохаць першакласнікаў страшным грымам кікімараў розных таксама падабалася.

Гараскоп на 2016 год па знаках задыяка: вам будзе свяціць шчаслівая зорка

Асобай года “Рэгіянальнай газеты” стаў Дзяніс Канецкі

Беларускі Дзед Мароз завітаў у пад’езд аднаго з дамоў у Маладзечне і пакінуў падарунак

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце