weather 6° Маладзечна
weather 6° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 6° Ашмяны
weather 9° Валожын
weather 6° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
02.01.2016 17:03 ,

Мінімальны стаж для атрымання пенсій будзе павялічаны да 20 гадоў

Фота: Настассі Роўды.

Права на працоўную пенсію па ўзросце, за выслугу гадоў ад 1 студзеня 2016 будзе прадастаўляцца пры наяўнасці стажу працы з выплатай абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва не менш за 15 гадоў і 6 месяцаў.

Пра гэта гаворыцца ва ўказе №534 ад 31 снежня 2015 года, які афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

«Пачынаючы з 1 студзеня 2017 названы стаж працы штогод з 1 студзеня павялічваецца на 6 месяцаў да дасягнення 20 гадоў», – адзначаецца ў дакуменце.

Новаўвядзенне тычыцца пенсій, якія прадугледжаны артыкуламі 11-13, 15, 24, 47 — 49-2 закона ад 17 красавiка 1992 года «Аб пенсійным забеспячэнні»; артыкулам 54 закона ад 14 чэрвеня 2003 года «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь»; артыкуламі 32 і 33 закона «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый» ад 6 студзеня 2009 года.

Указ устанаўлівае, што замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія працуюць у Беларусі ці якія з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, падлягаюць абавязковаму дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню на ўмовах, устаноўленых заканадаўствам для беларускіх грамадзян.

Дакументам таксама агаворваецца: «Устанавіць, што пераразлік працоўных пенсій у сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у краіне ажыццяўляецца на падставе ўказаў прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь не радзей за адзін раз у год у межах сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь».

Уносяцца і некаторыя іншыя змены, якія датычацца Палажэння аб выплаце абавязковых страхавых узносаў, узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне і іншых плацяжоў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

БелТА.

ДАІ рэкамендуе кіроўцам дызельнага транспарту адкласці паездкі: чакаецца да 25 градусаў марозу

Гараскоп на 2016 год па знаках задыяка: вам будзе свяціць шчаслівая зорка

Сёння на ТБ – прэм’ера новага эпізода «Шэрлака»

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце