weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
03.01.2016 15:09 ,

Працатэрапеўт у доме-інтэрнаце на Мядзельшчыне: “Нават замкнутыя людзі пацягнуліся да творчасці”

На выставе ў Мядзеле вырабы дэманструюць пражываючыя і працатэрапеўты дома-інтэрната Лілія Камоска, Ірына Янцэвіч, Уладзімір Герасімаў, Жанна Уладыка,Таццяна Рудэня.

На дабрачыннай выставе ў сталічнай галерэі і на кірмашах на Нарачы можна бачыць вырабы жыхароў Свірскага дома-інтэрната для псіханеўралагічных хворых. Дапамагае ім раскрыць свае таленты праграма “Рolska pomoc”.

Розныя праекты ў межах гэтай праграмы ажыццяўляюць тры гады. За гэты час з дапамогай польскіх партнёраў абсталявалі пакой працатэрапіі. У асобным памяшканні ўстанавілі ганчарны круг, печ для абпальвання гліны. Пастаянна прывозяць усялякія матэрыялы для творчай працы. У дом-інтэрнат прыязджаць валанцёры з Польшы і Беларусі –  сярод іншага, вучаць працаваць з глінай.

Супрацоўнікі дома-інтэрната і валанцёры знаёміліся ў Польшчы з досведам партнёраў праекта, “Асацыяцыяй дапамогі дзецям спецыяльнай апекі Вамбжэзьна”.

“Стараюцца адзін перад адным”

Працатэрапеўты дома-інтэрната Жанна Уладыка і Ірына Янцэвіч кажуць, што аддача ад творчых заняткаў вялікая.  

– Мы не чакалі, што такія людзі, якія раней былі замкнутыя, з намі не сябравалі,  пацягнуцца да творчасці. Поўны пакой людзей збіраецца.

Галоўнае, што цяпер выбар ёсць.

– Яму даеш каляровую паперу,  пластылін –  ён не хоча гэтым займацца. А калі з’явілася магчымасць  вырабы з гліны рабіць, ён прыйшоў і знайшоў сябе ў гэтай справе, – кажа Жанна Уладыка. Прывезлі стужачкі – хто анёлачка ці кветачкі робіць. А што ў іх было раней: тэлевізар ці на двор выйсці пагуляць. А тут стараюцца адзін перад адным.

Хто з падапечных з глінай працуе, дрэвам, хто вяжа, вышывае карціны. Васіль Партнягін – мастак, яго карціны паўсюдна ў інтэрнаце развешаныя.  

Адна з майстрых, Лілія Камоска расказвае, што любіць вышываць, можа і вязаць. Ёй гэта вельмі падабаецца:

– Мне проста цікава. І час хутчэй  праходзіць.

А ў Таццяны Рудэні талент да вязання – усё хуценька атрымліваецца.  

Паездка на выставу – вялікі стымул

Творцы з інтэрната выязджаюць з выставамі ў Мінск, у курортны пасёлак  Нарач (Купа), Мядзел. Сталі  пастаяннымі ўдзельнікамі выставы-кірмаша “Камарова-кола дзён” у суседняй вёсцы.

І кожная такая паездка для гэтых людзей – значная падзея.

– Для іх гэта вялікі стымул, – наперабой кажуць працатэрапеўты. –  З’ездзяць –з’яўляюцца жаданне і гарэнне надалей старацца. І іншыя тады хочуць удзельнічаць. Пачулі, што мы сёння з’ездзілі куды, прыходзяць. Умее – не ўмее, але “Давайце, я папрабую з паперай, з ніткамі”. І добра: галоўнае, што ён не сядзіць, замкнуўшыся ў пакоі, а бяжыць да нас, у працатэрапію.

За час супрацоўніцтва польскія партнёры яшчэ прывезлі ў дом-інтэрнат камп’ютарны клас, музычную апаратуру. Пабудавалі цяпліцу з  сістэмай кропельнага арашэння і змешвання паветраных слаёў.  Прывезлі саджанцы – хочуць развіваць хорцітэрапію.

Даведка “РГ”   Хорцітэрапія выкарыстоўвае расліны і сады  і працу па іх доглядзе як тэрапеўтычны інструмент. Лічыцца дадатковай і альтэрнатыўнай формай рэабілітацыі людзей з асаблівасцямі развіцця і пажылых. Атмасфера садоў з’яўляецца для пацыентаў фактарам рэлаксацыі, а з іншай – яна матывуе да працы і праявы ініцыятывы. Упершыню прыменілі ў лячэнні псіхічных захворванняў.
Паводле Бажэны Шэўчык-Таранек і Караліны Тамака-Тамасік з Кракаўскага  сельскагаспадарчага ўніверсітэта


ДАІ рэкамендуе кіроўцам дызельнага транспарту адкласці паездкі: чакаецца да 25 градусаў марозу

Гараскоп на 2016 год па знаках задыяка: вам будзе свяціць шчаслівая зорка

Зімовыя пейзажы раніцы на Валожыншчыне (Фота)

Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Час імгненна ляціць наперад. Каб зрабіць усе справы, сучасны чалавек мяняе свае звычкі і абстаноўку вакол сябе.

Каб паспяваць за часам, мы робім для вас мэблю больш функцыянальнай і кампактнай, але ў тую ж чаргу змяшчальнай.

У студыі мэблі “Элета” вы можаце набыць кухні, шафы, дзіцячыя, гардэробныя, замовіць адкатныя дзверы. Стварыць непаўторны стыль дапаможа мэбля па індывідуальным праекце.

З мэбляй ад студыі “Элета” ваша жыццё стане больш камфортным.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Вэлком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990


Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце