weather 6° Маладзечна
weather 6° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 6° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 6° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
03.01.2016 14:30 ,

Вынеслі прысуд віляйчаніну, у якога знайшлі больш за кілаграм макавай саломкі

Мужчына на пустцы назбіраў сцяблін з верхавіннай часткай і лісцем маку.

У актавай зале Вілейскага РАУС 9 снежня адбылося адкрытае выязное судовае пасяджэнне.

Суд Вілейскага раёна разгледзеў крымінальную справу па абвінавачванні 38-гадовага жыхара Вілейкі ў незаконным без мэты збыту набыцці і захоўванні наркатычных сродкаў. Раней яго судзілі за аналагічнае злачынства.

Мужчына 28 ліпеня гэтага года каля чатырох гадзін раніцы на пустцы ў Вілейскім раёне назбіраў сцяблін з верхавіннай часткай і лісцем маку. Паклаў у пакет і захоўваў пры сабе.

Пасля чаго ў пакеце перанёс на ўчастак паблізу свайго дома. Дзе ля паловы пятай ранку яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі і даставілі ў будынак РАУС.

Пры асабістым вобыску пры ім выявілі і канфіскавалі небяспечны наркатычны сродак – макавую саломку. Маса нявысушанай саломкі склала адзін кілаграм 134 грамы.

Дапытаны ў судовым пасяджэнні мужчына вінаватым сябе прызнаў цалкам, у зробленым раскаяўся.

Суд прысудзіў прызнаць яго вінаватым у незаконным без мэты збыту набыцці і захоўванні наркатычных сродкаў, прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама прысудзіў прымяніць да  яго прымусовае лячэнне ад наркаманіі.

Прысуд уступіў у законную сілу, абскарджаны і апратэставаны не быў.

Шукаюць мядзяльчаніна, які паехаў на заработкі ў Маскву. Ён – ураджэнец Вілейшчыны (Фота)

У Смаргоні трактарыст збіў школьніцу на пешаходным пераходзе

“Ды гары яно гарам!” – усклікнуў жыхар Валожыншчыны і спаліў дом

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.            

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731


Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце