weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.312
1 долар 1.9886
100 рас.руб. 3.1609
04.01.2016 10:21 ,

Асобай года “Рэгіянальнай газеты” стаў віляйчанін Дзяніс Канецкі

Дзяніс Канецкі.

За яго прагаласавалі 234 чалавекі, 32% галасоў. Сёння, 4 студзеня, з пераможцам пройдзе “круглы стол”. Да абеду вы можаце дасылаць пытанні, адказы на якія хацелі пачуць ад пераможцы.

Галасаванне за Асобу года скончылася 3 студзеня. Усяго прагаласавалі 727 чалавекі. Акрамя гэтага, у рэдакцыю тэлефанавалі, дасылалі каментары на сайт, лісты на электронную пошту.

Самым неадназначным кандыдатам, на думку чытачоў, быў валожынец Вадзім Бычкоўскі. Многіх абурала, што хлопец з 51 памерам абутку прэтэндуе на званне Асобы года. Аднак тым не менш ён набраў 6,6% галасоў. Стаў трэцім у рэйтынгу Мінскай вобласці.

Першае месца заняў Дзяніс Канецкі, потым Уладзімір Буркевіч і Вадзім Бычкоўскі.

У Гродзенскай вобласці лідарамі сталі Крысціна Шлыковіч, Адам Мальдзіс і Алёна Дубяга.

Калі вы ведаеце чалавека, які нечым вызначыўся і заслугоўвае, каб пра яго расказалі на старонках газеты, тэлефануйце ў рэдакцыю. Кантактны тэлефон: (80176) 76-96-67.

Дзед на роліках, хлопец з 51-м памерам абутку – выберы Асобу года “РГ”

Дзяніс Канецкі: «Спачатку на «РГ» мяне прымусіў падпісацца начальнік»

Якую гісторыю хаваюць старыя каталіцкія могілкі ў Вілейцы, што называюць «Гарадзішчам»


Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Час імгненна ляціць наперад. Каб зрабіць усе справы, сучасны чалавек мяняе свае звычкі і абстаноўку вакол сябе.

Каб паспяваць за часам, мы робім для вас мэблю больш функцыянальнай і кампактнай, але ў тую ж чаргу змяшчальнай.

У студыі мэблі “Элета” вы можаце набыць кухні, шафы, дзіцячыя, гардэробныя, замовіць адкатныя дзверы. Стварыць непаўторны стыль дапаможа мэбля па індывідуальным праекце.

З мэбляй ад студыі “Элета” ваша жыццё стане больш камфортным.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Вэлком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце