weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
04.01.2016 12:43 ,

Лімоны і перац падаражэлі больш чым напалову – як памяняліся цэны на рынку за год

Фота: happymigration.com.

Кожны тыдзень на працягу года “РГ” друкавала, як змяняліся цэны на прадукты на маладзечанскім рынку райспажыўтаварыства. Час падводзіць вынікі.

Самымі стабільнымі прадуктамі, цана на якія амаль не змянялася, былі сялянскія. Падаражэла толькі малако. Цана на яго паднімалася аднойчы з 15 да 18 тысяч рублёў.

Цана на мёд паднімалася двойчы: у студзені і ў чэрвені. Кожны раз на пяць тысяч рублёў.

Дзевяць разоў за год даражэў алей. Зімой двойчы, а за лета і пачатак восені яшчэ сем разоў.

Кава за год даражэла двойчы. Спачатку на дзве тысячы рублёў. Пазней яшчэ на 2,5 тысячы рублёў. 

Цэны на садавіну і гародніну мяняліся ў залежнасці ад сезона. Самыя танныя яны былі летам і ў верасні, пасля цана паступова расла.

На 30 снежня 2014 года курс долара Нац­банка складаў 11 800.

Як змяняліся цэны

Прадукты

Цана на 2 студзеня 2015 года

Цана на 29 снежня 2015 года

На колькі працэнтаў падаражэў (патаннеў) прадукт

Кілбаса “Мядовая”,1 кг

139900

144500

3% (4500 рублёў)

Сасіскі,1 кг

54950

53800

-2% (-1150 рублёў)

Кураня-бройлер,1 кг

28900

26800

-7% (-2100 рублёў)

Мінтай свежамарожаны,1 кг

36800

39800

8% (3000 рублёў)

Селядзец,1 кг

36400

45000

23% (8600 рублёў)

Скумбрыя х/в,1 кг

104000

135000

30% (31000 рублёў)

Рыс,0,9 кг

12600

14000

11% (1400 рублёў)

Грэчка,0,8 кг

13000

17000

30% (4000 рублёў)

Алей “Дзіўны”,1 л

17000

23500

38% (6500 рублёў)

Маянэз,200 г

6100

5700

-6% (-400 рублёў)

Соус “Мінскі”,0,5 л

12500

14500

16% (2000 рублёў)

Кава “Neskafe”,100 г

35000

39500

13% (4500 рублёў)

Шпроты, бляшанка,160 г

12500

14000

12% (1500 рублёў)

Цыбуля рэпчатая,1 кг

5500

7500

36% (2000 рублёў)

Капуста,1 кг

5500

4000

-27% (-1500 рублёў)

Морква,1 кг

5500

6500

18% (1000 рублёў)

Буракі,1 кг

4500

6000

33% (1500 рублёў)

Лімоны,1 кг

24900

39500

58% (14600 рублёў)

Апельсіны,1 кг

17500

22900

31% (5400 рублёў)

Мандарыны,1 кг

22500

24900

11% (2400 рублёў)

Памідоры,1 кг

34000

39900

17% (5900 рублёў)

Агуркі,1 кг

35000

34900

-0,2% (-100 рублёў)

Перац,1 кг

35000

53000

51% (18000 рублёў)

Вінаград,1 кг

25000

29500

18% (4500 рублёў)

Бананы,1 кг

15500

19900

28% (4400 рублёў)

Хурма,1 кг

27000

25500

-6% (-1500 рублёў)

Яблыкі,1 кг

10200

11500

13% (1300 рублёў)

Малако,1,5 л

15000

18000

20% (3000 рублёў)

Мёд,1 л

50000

60000

20% (10000 рублёў)

Мінімальны стаж для атрымання пенсій будзе павялічаны да 20 гадоў

Ад 1 студзеня вырасце мінімальная зарплата – колькі яна складзе

Міжнароднае абазначэнне беларускага рубля мяняецца з BYR на BYN

Праезд на чыгунцы даражэе на траціну

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце