weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 23° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 23° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
04.01.2016 13:53 ,

Ля Нарачы гарэла лазня, што належыць здраўніцы

Адбылося здарэнне 1 студзеня.

Каля васьмі гадзін вечара 1 студзеня паступіла паведамленне аб пажары ў лазні ў вёсцы Абрамы Нарацкага сельсавета.

Пажар заўважыла жанчына з вёскі і патэлефанавала выратавальнікам.

Па прыбыцці першых падраздзяленняў лазня гарэла адкрытым полымем. У выніку пажару пашкоджаны яе дах, пакой адпачынку, аддзелка парыльнага і мыйнага памяшканняў.

Пацярпелых няма – на момант узгарання людзей у лазні не было, расказала інспектар нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Кацярына Данілік.

Належыць лазня  санаторыю “Спадарожнік”, пабудаваная ў 2012 годзе. Прычыну пажару высвятляюць.

У Вілейцы на пажары загінула жанчына і абгарэў мужчына

Жыхар Валожынскага раёна ўгнаў МАЗ, таму што ў замку тырчаў ключ

Вынеслі прысуд віляйчаніну, у якога знайшлі больш за кілаграм макавай саломкі

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.            

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце