weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 15° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 15° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
04.01.2016 18:32 ,

Сёння вечарам здарылася аварыя на пуцеправодзе ў Маладзечне перад вачыма інспектара ДАІ (Відэа, абноўлена ў 21:05)

Фота: all-pix.com.

Рух на пуцепровадзе быў ускладнены, яго рэгуляваў супрацоўнік ДАІ.

У аварыі каля 18 гадзін сутыкнуліся дзве машыны. Пра гэта нам паведаміў відавочца.

Інфармацыю пацвердзіў дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош:

– Гэта адбылося проста перад маімі вачыма! Я якраз у гэты момант ехаў па пуцепровадзе. Аднаго з таксі забрала «хуткая» .

Як пасля 20 гадзін удакладніў Сяргей Бартош, таксіст службы «135» ехаў адзін у «Рэно Лагуне». Машына рушыла з боку Старога Места па крайняй правай паласе. 

Перад таксі ехала «Пежо». На спуску з пуцепровада перад паваротам кіроўца «Пежо» пачаў перастройвацца і прытармажваць. У гэты момант таксі ці занесла, ці кіроўца не справіўся з кіраваннем – гэта папярэдняя інфармацыя, якую ДАІ будзе ўдакладняць. Таксі панесла праз крайнюю левую паласу і вынесла на сустрэчку, дзе «Рэно» сутыкнулася з «Фольксвагенам Пасатам». Кіроўца «Фольксвагена» ехаў з боку парка.

У таксі быў толькі кіроўца. Пасля сутыкнення яго «ўсяго трасло», кажуць відавочцы. Мужчыну шпіталізавалі ў рэанімацыю.

Паводле дзяржаўтаінспектара, пад пытаннем тое, што кіроўца «Пежо» стварыў аварыйную абстаноўку, а таксама правяраецца хуткасць, з якой ехаў таксіст.

Удакладненая інфармацыя з’явіцца пазней.

Кім былі на ранішніках у дзяцінстве футбалісты каманды «ДЮСШ-4 Маладзечна» (Фота)

Гараскоп на 2016 год па знаках задыяка: вам будзе свяціць шчаслівая зорка

Гісторыя аднаго цуда: Адам Мальдзіс шукаў мясцовага кампазітара, а выявіў агульнаеўрапейскага дзяржаўнага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага

Гараскоп на 2016 год па знаках задыяка: вам будзе свяціць шчаслівая зорка

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.            

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце