weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
04.01.2016 13:18 ,

З чацвярга маразы пачнуць слабець, магчымы кароткачасовы снег (+ Цікавыя факты пра надвор’е ў рэгіёне)

Зіма на Валожыншчыне.

Большую частку гэтага тыдня, уключаючы і праваслаўныя Каляды, захаваецца марознае і спакойнае надвор'е.

Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітры Рабаў.

Да выхадных будзе холадна, месцамі кароткачасовы снег, на асобных участках галалёдзіца. Пачынаючы з суботы з Заходняй Еўропы пачне паступаць больш цёплае паветра, і маразы пачнуць слабець.

Дзень

Тэмпература паветра днём

Тэмпература паветра ноччу

5 студзеня

ад -8 да -14, у асобных раёнах ад ­­-15 да -17

ад -14 да -20, пры праясненнях ад -21 да -24

6 студзеня

ад -8 да -14, месцамі да -17; па поўдні ад -5 да -7

ад -13 да -20, пры праясненнях ад -21 да -23, па поўдні ад -10 да -12

7 студзеня

ад -10 да -17, па поўдні ад -4 да -9

ад -13 да -20, па поўначы месцамі ад -21 да -25, у паўднёвых раёнах ад -7 да -12

8 студзеня

ад -6 да -12, месцамі да -15; па паўднёвым захадзе ад -3 да -5

ад -15 да -21, пры праясненнях ад -22 да -25, па паўднёвым захадзе ад -10 да -14

9 студзеня

ад -3 да -10, па паўднёвым захадзе каля 0

ад -8 да -15, па паўночным усходзе ад -16 да -20, па паўднёвым захадзе ноччу ад -3 да -7

10 студзеня

ад 0 да -7

ад -3 да -10, пры праясненнях да -15

Цікавыя факты пра надвор’е ў рэгіёне

Самым халодным днём у рэгіёне было 5 студзеня 1987 года. У Ашмянах слупок тэрмометра апусціўся да -30,9; у Вілейцы -30,6, у Валожыне -29,1.

Самым цёплым днём было 10 студзеня 2007 года. У Ашмянах слупок тэрмометра падняўся да +10,5, у Вілейцы +10,1, у Валожыне +10.

“Наша Ніва” паводле tut.by.

Зімовыя пейзажы раніцы на Валожыншчыне (Фота)

Не прабівайце многа лунак, не правярайце лёд нагой – парады, якія выратуюць жыццё на лёдзе

Асобай года “Рэгіянальнай газеты” стаў віляйчанін Дзяніс Канецкі

Лімоны і перац падаражэлі больш чым напалову – як памяняліся цэны на рынку за год


Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Час імгненна ляціць наперад. Каб зрабіць усе справы, сучасны чалавек мяняе свае звычкі і абстаноўку вакол сябе.

Каб паспяваць за часам, мы робім для вас мэблю больш функцыянальнай і кампактнай, але ў тую ж чаргу змяшчальнай.

У студыі мэблі “Элета” вы можаце набыць кухні, шафы, дзіцячыя, гардэробныя, замовіць адкатныя дзверы. Стварыць непаўторны стыль дапаможа мэбля па індывідуальным праекце.

З мэбляй ад студыі “Элета” ваша жыццё стане больш камфортным.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Вэлком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце